Грамадства1010

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе

28 ліпеня, у дзень 82‑й гадавіны вызвалення Брэста ад немцаў і 1007‑годдзя горада, у горадзе прэзентавалі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны арт-аб’ект у абласным цэнтры, прысвечаны тэме Другой сусветнай вайны, піша выданне BG.Media.

Фота: sb.by

Мурал «Партызаны Брэстчыны» размясцілі на рагу Партызанскага праспекта. На ім намаляваныz мужчына і жанчына — зборныя вобразы беларускіх партызан часоў Другой сусветнай вайны. Пад выявай размешчаныя радкі з твора Янкі Купалы.

Фота: sb.by

На афіцыйным адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, у тым ліку кіраўніцтва Маскоўскага раёна Брэста і вайсковы камісар горада і раёна. Прадстаўнікі ўладаў назвалі мурал «бачным мостам паміж гераічным мінулым і мірнай сучаснасцю» і адзначылі, што месца для яго выбралі невыпадкова — на Партызанскім праспекце такая тэматыка выглядае лагічна.

Новы арт-аб'ект выклікаў шырокія спрэчкі ў сацыяльных сетках. Многія гараджане не крытыкавалі якасць малюнка, але выказвалі незадаволенасць тым, што ў Брэсце становіцца ўсё больш муралаў выключна на ваенную тэматыку.

Некаторыя каментатары пісалі, што горад ужо перанасычаны ваенна-патрыятычнымі выявамі і што хацелі б бачыць больш разнастайныя сюжэты — пра сучасную Беларусь, культуру, навуку, мастацтва, архітэктуру і вядомых людзей.

Сярод водгукаў гучалі і такія заўвагі: чаму гісторыя Беларусі ў гарадской прасторы фактычна зводзіцца толькі да падзей Другой сусветнай вайны?

Былі, аднак, і жыхары, якія падтрымалі з’яўленне мурала. Яны адзначалі, што Партызанскі праспект з’яўляецца адпаведным месцам для такой тэматыкі, а сам малюнак выглядае прыгожа і дапамагае захоўваць гістарычную памяць.

У чэрвені 2026 года ў Брэсце, дарэчы, з’явіўся яшчэ адзін ваенны мурал — на тарцы дома каля Брэсцкай крэпасці. На ім паказаны савецкі вайсковец на фоне Тэрэспальскай брамы. Частка гараджан лічыла, што гэта вобраз героя абароны крэпасці Андрэя Кіжаватава, але дакладна вызначыць асобу па малюнку было складана.

Фота: brestcity.com

Каментары10

  • Казімір
    30.07.2026
    Лукашысты спрабуюць выціснуць з беларусаў усё вольнае і беларускае праз засілле насычанай мітамі, хлуснёй і перабольшваннямі стэрылізавнай савецкай прапаганды аб г.з. "ВОВ", цынічна ужываючы памяць ахвяр другой сусветнай у якасці інструмента абгрунтавання запэцканых крывёю савецкай і лукашысцкай дыктатур і супрацьстаўлення гэтай памяці ўсяму вольнаму і нацыянальнаму. Між тым 17.09.1939 СССР ўвайшоў у другую сусветную менавіта ў якасці агрэсара па дамове і на баку нацыстаў, захапіўшы да сутыкнення з Гітлерам "сваю" частку ўсходняй Еўропы. Гэта дае падставы лічыць СССР краінай-развязальніцай другой сусветнай вайны, нягледзячы на тое, што 22.06.1941 СССР вымушана змяніў бок. Дарэчы, Румынія і Фінляндыя ў 1944 таксама змянілі бок. Тых, хто ваяваў на баку савецкай імперыі, вельмі цяжка было лічыць змагарамі за беларускую незалежнасць. Па выніках другой сусветнай СССР больш чым на 400 тысяч квадратных кіламетраў прырасціў сваю тэрыторыю. А жудасныя чалавечыя страты савецкую дыктатуру ня вельмі хвалявалі як да вайны, так і падчас яе.
  • Гэта ганьба і дно
    30.07.2026
    Месту болей за 1000 гадоў, няўжо няма болей гістарычных падзей і чаму паўсюль дэманструецца толькі савецкая гісторыя, як быццам да саветаў мы былі цемрашаламі і не было неякага ВКЛ, Магдэбурскага права ды Грунвальдскай бітвы з Бітвай пад Воршай (там дзе ішлі места Воршу здабываці)
  • HD
    30.07.2026
    Саўковы агратрэш.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць