Каментары да артыкула

У Брэсце адкрылі мурал «Партызаны Брэстчыны». Гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект у горадзе

  • Барадзед
    30.07.2026
    Они больше на детей-тимуровцев похожи. За партизанскую барадзьбу сейчас в тюрьму сажают по статье терроризм. За хранение оружия тоже.
  • так званыя партызаны
    31.07.2026
    Барадзед, Бабуля расказвала пра бязлітаснасць бандытаў (так званыя партызаны) — як яны рабілі начныя налёты на вёску, грабілі, забіралі ўсё, а тых, хто супраціўляўся, маглі і забіць.
  • ў вёсцы больш баяліся партызанаў, чым немцаў
    31.07.2026
    так званыя партызаны, Падчас вайны партызаны расстралялі сям’ю сястры маёй бабулі толькі за тое, што ў іх была цяпліца і яны вырошчвалі раннія агуркі, а немцы куплялі. У той час гэта было вялікай рэдкасцю. Муж бабулі сядзеў у турме за савецкую ўладу, і пасля вызвалення ў вёсцы яго ўсе называлі чэкістам. Менавіта ў турме ён гэтаму і навучыўся. Уначы, калі ўсе спалі, уварваліся партызаны і расстралялі ўсіх: мужа бабулі, бабулю Феклу, іх дачку Марыю, якой было 18 гадоў, сына Паўла — 16 гадоў, і бабуліну свякроў — 80 гадоў. Маці расказвала, што людзі даведаліся, хто гэта зрабіў, і пасля вайны ўсе ўдзельнікі гэтага забойства памерлі не сваёй смерцю: нехта ад п’янства, кагосьці знайшлі пад плотам. На жаль, маці ўжо няма з намі, але яна казала, што ў вёсцы больш баяліся партызанаў, чым немцаў.
  • Усе злачынцы павінны быць названы і пакараны
    31.07.2026
    так званыя партызаны, тое самае ў маёй сям'і было, таму Усе злачынцы павінны быць названы і пакараны, Патрэбны Нюрeнбэрг N2 дзеля Бальшавікоў гэтым разам
  • Казімір
    30.07.2026
    Лукашысты спрабуюць выціснуць з беларусаў усё вольнае і беларускае праз засілле насычанай мітамі, хлуснёй і перабольшваннямі стэрылізавнай савецкай прапаганды аб г.з. "ВОВ", цынічна ужываючы памяць ахвяр другой сусветнай у якасці інструмента абгрунтавання запэцканых крывёю савецкай і лукашысцкай дыктатур і супрацьстаўлення гэтай памяці ўсяму вольнаму і нацыянальнаму. Між тым 17.09.1939 СССР ўвайшоў у другую сусветную менавіта ў якасці агрэсара па дамове і на баку нацыстаў, захапіўшы да сутыкнення з Гітлерам "сваю" частку ўсходняй Еўропы. Гэта дае падставы лічыць СССР краінай-развязальніцай другой сусветнай вайны, нягледзячы на тое, што 22.06.1941 СССР вымушана змяніў бок. Дарэчы, Румынія і Фінляндыя ў 1944 таксама змянілі бок. Тых, хто ваяваў на баку савецкай імперыі, вельмі цяжка было лічыць змагарамі за беларускую незалежнасць. Па выніках другой сусветнай СССР больш чым на 400 тысяч квадратных кіламетраў прырасціў сваю тэрыторыю. А жудасныя чалавечыя страты савецкую дыктатуру ня вельмі хвалявалі як да вайны, так і падчас яе.
  • Усё гэта падтpымоўвае ў Менску 98% Менчукоў
    31.07.2026
    Казімір, трэба каб імерыя д'ябла была не супраць і трошкі нацыянальнага , вось бусла намалявалі , і за гэта дзякуй. Усё гэта падтpымоўвае ў Менску 98% Менчукоў, НН пісалі на тыдні пра колькасць школак на мове. Тое што мы маем- тое маем і з гэтым пакаленням іншага не будзе. Галоўнае вакол незалежнасці ёсць кампраміс (97% за незалежнасць) , мы захаваем незалежнасць і ў нашых дзяцей будзе шанец. Калі імерыя здохне праз вайну ва Украіне, будзе іншая сітуацыя, а сёння сталін які " мову шанаваў", і БНР былі шпіёнамі Кайзэра ( а не ленін і яго кодла).
  • Янка
    31.07.2026
    Усё гэта падтpымоўвае ў Менску 98% Менчукоў, вы вельмі вузка і спрошчана разглядаеце праблему. Я ні ў якім разе не адмаўляю віны бацькоў, але вельмі вострай праблемай з'яўляецца таксама і тое, што пад час панавання Лукашэнкі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні быў знішчаны поўны цыкл адукацыі на беларускай мове. То бок нават калі пад уплывам/ціскам нацыянальна свядомых бацькоў дзіця і скончыць беларускамоўную школу, то працягнуць адукацыю на беларускай мове ў ВНУ альбо ў тым, што пад час СССР мела назву "хабза" - фактычна немагчыма. Бракуе беларускамоўных падручнікаў і выкладчыкаў. Бібліятэкі навучальных устаноў прысычаныя расейскамоўнымі адукацыйнымі матэрыяламі, да і тыя пераважна ёсць даволі састарэлымі. Таму дзеці ўжо ў старэйшых клясах беларускамоўнай школцы прадказальна ставяць пытанне - навошта я вучыўся па беларуску, калі дзеля працягення адукацыі мяне ў любым выпадку давядзецца перавучвацца і русіфікавацца?! У гэтых умовах было б наіўным разлічваць на тое, што дзеці будуць масава паводзіць сабе так, як у свой час рабіў Франак Вячорка, які нават пад час адбыцця вайсковай павіннасці імкнуўся захоўваць і распаўсюджваць беларушчыну.
    Адносна хуткі выйсцем з гэтага тупіку магла б стаць актыўная ангелізацыя сучаснай частцы адукацыі (перш за ўсё вышэйшай і тэхнічнай) - то бок калі прадметы ў базавай (класічнай) частцы выкладаліся б па беларуску з адначасовым паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы. Гэтага магчыма дасягнуць даволі хутка. А сучасныя веды выкладаліся б па ангельску, каб наўпрост карыстацца найноўшымі адукацыйнымі матэрыяламі, не чакаючы перакладу. У дадатак гэта значна б палегчыла і актывізавала студэнцкія абмены з еўрапейскімі ВНУ, актыўна ствараючы еўрапейска накіраваны пласт грамадства. У выніку расейскай мове як галоўнаму інструманту прасоўвання "русского мира" фактычна не засталося б месца ў беларускай адукацыі цалкам натуральным чынам.
    Але ўсё гэта немагчыма, пакуль застаецца рэжым Лукашэнкі, які ўжо скраў у Беларусі цэлае пакаленне развіцця і працягвае красці яе будучыню, перашкадаючы натуральнаму кірунку яе еўрапейскай інтэграцыі. Узамен на матэрыяльную і ўзброеную падтрымку ўласнай дыктатуры Лукашэнка застаецца васалам Крамля, а таму ён заўсёды будзе на дзяржаўным узроўні прасоўваць каланіяльныя расейскія складнікі ва ўсе галіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.
    Што магчыма зараз зрабіць? Перш за ўсё трэба ствараць матывацыю быць беларусам (асабліва для моладзі), а не ганьбіць суайчыннікаў за тое, што яны праз дзяржаўны супраціў ды іншыя пералічаныя фактары ня робяць гэтага належным чынам. Нажаль, рабіць гэта цяпер унутры Беларусі надзвычайна скаладана. Таму трэба спрабаваць рабіць гэта за мяжой. І гэта пытанне да ўсёй дыяспары і ўсёй палітычнай эміграцыі - як да новай, так і да старой.
  • Гэта ганьба і дно
    30.07.2026
    Месту болей за 1000 гадоў, няўжо няма болей гістарычных падзей і чаму паўсюль дэманструецца толькі савецкая гісторыя, як быццам да саветаў мы былі цемрашаламі і не было неякага ВКЛ, Магдэбурскага права ды Грунвальдскай бітвы з Бітвай пад Воршай (там дзе ішлі места Воршу здабываці)
  • галоперидол
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • HD
    30.07.2026
    Саўковы агратрэш.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць