Грамадства1313

Лукашэнка намякнуў, што ў Мінск хутка зноў прыедуць амерыканцы

Пра амерыканцаў Аляксандр Лукашэнка згадаў 8 сакавіка падчас наведвання рэстарацыі сеткі «Мак.бай», якая знаходзіцца ў Першым нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: БелТА

Падчас гэтага візіту Лукашэнка нагадаў, што пасля адыходу сеткі «Макдональдс» з Беларусі было даручана стварыць айчынны аналаг, які не будзе горшы за амерыканскую сетку. У выніку ўстанова змяніла назву, а для падрыхтоўкі страў пачалі выкарыстоўваць беларускія прадукты.

«А цяпер няхай амерыканцы прыйдуць і паглядзяць. Прыедуць да мяне — абавязкова прывядзі іх сюды, — звярнуўся Лукашэнка да першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова. — Скажы: пойдзем у «Макдональдс». Беларусы працуюць, беларускае абсталяванне, беларускі прадукт».

Ранейшыя візіты ў Мінск высокапастаўленых амерыканскіх прадстаўнікоў суправаджаліся вызваленнем з турмаў і калоній дзясяткаў палітзняволеных — праўда, з адначасовым прымусовым іх выдварэннем з тэрыторыі Беларусі. 

Каментары13

  • Белакола
    08.03.2026
    Ага, белорусские национальные гамбургеры, чизбургеры, картоха фри, белакола и пр. Никакого подражания западу, только своё
  • Ну-ну
    08.03.2026
    Ну дык. Ляпідарныя зьдзелачкі па Ўкраіне буксуюць, СВО ў Іране за тры дні і з канцэртам Газманава ў Тэгеране таксама буксуе, цэны на бэнзін растуць у ЗША, шматмільённыя позвы ад амэрыканскіх карпарацыяў за незаконныя мыты... Так што Красноў прагне чарговай мэдыйнай «перамогі», а дзеля яе маскавіцкая Пятрушка на загад з Масквы радасна падыграе.
  • Што будуць
    08.03.2026
    Частаваць Таракано?

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць