Грамадства1313

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі

«Іх наогул нехта ведае?»

Жыхарка Гомеля апублікавала ў TikTok відэа з канцэртнай афішай горада. На ёй можна ўбачыць канцэрты артыстаў, якія плануюць выступіць у гарадскім грамадска-культурным цэнтры. Аўтарка роліка звярнула ўвагу, што на афішы — у асноўным расейскія выканаўцы, і прызналася, што большасць з іх ёй невядомая, піша BGmedia.

«Вось цікава, Гомель такая вёска, што нармальныя артысты да нас не прыязджаюць? Ды нейкі кашмар! Іх увогуле ведае хто-небудзь? Хто-небудзь купіў квіткі на іх канцэрт?» — каментуе жанчына сітуацыю ў відэа.

На афішы відаць аб’явы пра канцэрты некалькіх расейскіх выканаўцаў: Алега Пагудзіна і Валерыя Сёміна. Відэа хутка сабрала сотні каментароў, а меркаванні карыстальнікаў падзяліліся.

@bochan_ekaterina

кто купил билеты на этих артистов?

♬ оригинальный звук - Екатерина Александровна

Асноўная дыскусія разгарнулася вакол таго, ці сапраўды на афішы выступаюць невядомыя артысты. Частка карыстальнікаў палічыла, што аўтарка перабольшвае і што многія выканаўцы даволі вядомыя — проста не ўсе цікавяцца такой музыкай.

«Мне 14, і прабачце, жанчына, але я палову артыстаў з афіш ведаю, нават большасць. Як можна іх не ведаць? І чаму гэта яны «ненармальныя»?»

Іншыя ж, наадварот, падтрымалі аўтарку роліка і прызналіся, што таксама амаль нікога не пазнаюць з канцэртнай афішы.

«Акрамя Аўсіенка нікога не ведаю».

«Калі б не ваш ролік, думаю, 80% расейцаў і беларусаў нават не даведаліся б, хто гэта наогул».

Частка карыстальнікаў пачала абмяркоўваць, чаму менавіта такія артысты выступаюць у Беларусі. На іх думку, некаторыя расейскія выканаўцы проста шукаюць магчымасці для гастроляў у краінах, дзе іх яшчэ запрашаюць.

«Згодна! Справа ў тым, што ў сябе яны ўжо не катуюцца, а ў іншыя краіны, акрамя Беларусі, іх не пускаюць. Уся эстрада Расеі ў нас грошы зарабляе».

«Акрамя Гомеля іх нікуды не клічуць».

Некаторыя каментатары не стрымлівалі жартаў. Напрыклад, карыстальнікі іранізавалі з таго, хто купляе квіткі на такія канцэрты.

«Білеты прафсаюзы купілі».

Былі і тыя, хто адзначыў, што ў Гомель сапраўды рэдка прыязджаюць вядомыя сучасныя выканаўцы, таму аматарам папулярнай музыкі часта даводзіцца ехаць у сталіцу.

«Часам добрыя музыкі прыязджаюць, але рэдка. На артыстаў, якія мне падабаюцца, адзіны варыянт — ехаць у Мінск. У Гомель ніхто прыязджаць не хоча».

Каментары13

  • так и должно быть
    09.03.2026
    Так и должно быть, в провинциальном городе, скотного двора лукашенко, построенного им на задаорках русского мира России......
  • оторванные от реальности
    09.03.2026
    Посмотрите статистику прослушивания радио в Беларуси, рейтинги станций. На первом места стабильно Рокс с репертуаром из российских и местных шансон-артистов. Это то что слушают простые беларусы в массе.
  • Беларус
    09.03.2026
    Прабачце, але тое, што гэтыя артысты нібыта ніхто і зваць іх ніяк - дзікае глупства. Гэтая жыхарка Гомеля перад тым, як пісаць лухту, магла б хоць бы пагугліць ці зазірнуць у Вікіпедыю.

    Пагудзін мае званне народнага артыста Расіі, Сёмін - заслужанага артыста Расіі. То-бок гэта не ноўнэймы нейкія правінцыйныя. Сёмін вядомы як баяніст, тэлевядучы розных праграм на гэтую тэму. Я разумею, што песні пад баян не ўсім падабаюцца, але ёсць зусім нямала людзей, якія прыхільнікі менавіта такога жанру.

    Таму тое, што прыязджае невядома хто - гэта міма адназначна ў гэтым выпадку. Проста не трэба свае ўласныя густы абсалютызаваць і рабіць эталоннымі. Іншым людзям куміры гэтай тыктокеркі могуць абсалютна нічога не гаварыць.

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць