Свет1010

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані

Армія абароны Ізраіля нанесла авіяўдар па канспіратыўнай кватэры ў Іране, мэтай якога стаў сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані.

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац афіцыйна пацвердзіў гібель высокапастаўленага чыноўніка, якога называлі адной з самых уплывовых асоб у краіне і ключавой фігурай у распрацоўцы іранскай атамнай зброі.

Разам з ім пры нападзе загінуў камандуючы сіламі «Басідж» Галамрэза Сулеймані.

Атака адбылася мінулай ноччу пасля таго, як ізраільская разведка атрымала звесткі пра прыбыццё Ларыджані ў сакрэтнае месца — паводле некаторых даных, яго суправаджаў сын.

Магутнасць удару была такой, што крыніцы ў ізраільскіх службах бяспекі заявілі пра адсутнасць якіх-небудзь шанцаў на выжыванне.

Гэтая аперацыя будзе сур'ёзным ударам па ваенна-палітычнай структуры Ірана, бо Ларыджані не толькі курыраваў ядзерную праграму, быў галоўным рухавіком збліжэння Тэгерана з Кітаем, а таксама адказваў за падаўленне ўнутраных пратэстаў. Ён лічыўся адным з найбліжэйшых паплечнікаў вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. У розныя гады ён вёў складаныя перамовы з ЗША і рыхтаваў краіну да магчымай вайны.

Каментары10

  • Жвір
    17.03.2026
    Покі Трамп лечыць глузды НАТО, Ізраіль проста робіць справу і, заўважце, не прэтэндуе на лаўры пераможцы...
  • ой сорам
    17.03.2026
    Жвір , гэта сумесная аперацыя ЗША і Ізраіля, па аднаму яны б не пачыналі. Так што супрацьпастаўляць іх - вялікага розуму справа. Яшчэ і палайкалі
  • Жвір
    17.03.2026
    ой сорам, гэта толькі вы бачыце супрацьпастаўленьні, а я бачу падыходы бакоў да справы. Каб вам было зразумела - адзін маўчыць ды робіць сумесную аперацыю шуфлем, а другі працуе савочкам і трындзіць увесь час...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць