Свет44

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, нагадаўшы яму тыя часы, калі ён меў іншае палітычнае аблічча, і прыклаўшы сумесны здымак з канца 1990‑х гадоў.

«Віктар, паглядзі на гэты фотаздымак.

Мы стаім побач у той час, калі будучыня нашага рэгіёна здавалася нам агульнай, зразумелай і светлай. Тады мы разам верылі, што свабода — гэта не проста слова, а найвышэйшы дар, за які трэба змагацца. Я памятаю цябе іншым. Я памятаю лідара, які разумеў цану годнасці і ведаў, што такое вызваленне ад імперскага прыгнёту.

Сёння я гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар? Як атрымалася, што чалавек, які бачыў нараджэнне вольнай Венгрыі, цяпер падыгрывае сілам, якія імкнуцца знішчыць свабоду суседа?

Украіна сёння сыходзіць крывёй за тыя самыя каштоўнасці, пра якія мы калісьці дыскутавалі за сталом перамоў. Мы абараняем не толькі сваю зямлю, мы абараняем спакой і тваёй краіны, як і ўсёй Еўропы.

Палітыка — гэта не толькі лічбы, выгада ці газ. Гэта перш за ўсё каштоўнасці. Калі ты выбіраеш бок агрэсара, ты здраджваеш не толькі Украіне — ты здраджваеш памяці ўласнага народа, які ведае, што такое савецкія танкі на вуліцах Будапешта.

Віктар, спыніся і згадай, кім ты быў. Гісторыя — суровы суддзя. Яна не прабачае тых, хто маўчаў або дапамагаў злу ў часы вялікіх выпрабаванняў. Яшчэ не позна вярнуцца да святла, да сапраўднага еўрапейскага братэрства, дзе шануюць гонар, а не сумнеўныя палітычныя пагадненні.

Заклікаю цябе зірнуць у вочы праўдзе. Будзь тым лідарам, якога калісьці паважаў свет і які ведаў, што свабода — гэта адзіны шлях», — піша Юшчанка.

У 1999 годзе, калі рабіўся гэты здымак, Віктар Орбан узначальваў венгерскі ўрад (першы яго прыход ва ўладу быў у 1998‑2002 гадах), а Віктар Юшчанка кіраваў Нацыянальным банкам Украіны.

Каментары4

  • Вось куды
    13.03.2026
    Орбан прадаўся крамлю
  • Ну
    13.03.2026
    Нават па фатаздымку відаць - Віктар у́жо не той!
  • Янка
    14.03.2026
    Спадар Юшчанка альбо жорстка памыляецца, альбо хлусіць. На момант таго фатаграфавання споўнілася 5 год ад моманту, калі Орбан атрымаў валізу з дойчмаркамі ў якасці хабару ад фінасіста люберэцкай АЗГ Сямёна Магілевіча, які займаўся махлярствам, адмываннем грошаў АЗГ і іхным інвеставаннем на Захадзе. Орбан ужо тады быў наскрозь карумпаваным, адле пакуль што толькі мафіяй. Бо тады Крэмль яшчэ не займалася сістэмным карумпаваннем заходніх палітыкаў - праз нізкія цэны на нафту на гэта не ставала грошаў, да і Ельцын ня быў прыхільнікам падобнага падыходу. Гэта пачалося пасля прыходу Пуціна, тады ж Орбан раптоўна стаў прарасейцам.

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць