Кіно22

«А я вам пакажу, адкуль на «Оскар» рыхтаваўся напад». Беларусы жартуюць з вусоў Ды Капрыа

Папулярны амерыканскі акцёр Леанарда Ды Капрыа змяніў імідж, адгадаваўшы вусы. Новы вобраз галівудскай зоркі, у якім ён з’явіўся на цырымоніі ўручэння «Оскара», не застаўся ў сацсетках без увагі.

Леанарда Ды Капрыа. Фота: AP Photo / Gregory Bull

Хвалю жартаў сярод беларусаў запусціў сэрвіс па продажы авіябілетаў Aviasales, апублікаваўшы фота акцёра ў сацсетцы Threads з подпісам: 

«Добрая спроба стаць папулярным у беларускай частцы Трэдса, Леа, добрая спроба…»

Каментатары адразу падхапілі жарт. 

«Гэта таму, што ў ім прачынаюцца беларускія карані», — адзначыў адзін з чытачоў.

Для тых, хто не адразу зразумеў сутнасць жарту, іншыя карыстальнікі патлумачылі лаканічна:

«Вусы, як у бацькі».

Некаторыя інтэрнэт-умельцы вырашылі давесці вобраз да ідэалу: з дапамогай фоташопа Ды Капрыа змянілі прычоску на зачасаную залысіну.

«Я проста чую гэты хрыплаваты, знаёмы да болю голас», — пішуць у каментарах.

Карыстальнікі нават пачалі прыпісваць акцёру цытаты, стылізаваныя пад манеру выказванняў Аляксандра Лукашэнкі:

«Я плаваў на Цітаніку», «А я вам пакажу, адкуль на «Оскар» рыхтаваўся напад».

Некаторыя проста размясцілі мемы:

Іншыя пайшлі яшчэ далей і зрабілі Ды Капрыа «вялікім камбінатарам» Астапам Бэндэрам.

Увагу на вусы акцёра звярнула і «Лідскае піва». Завод апублікаваў мем з подпісам: 

«Калі замест «бакал» сказаў «келіх» і цяпер адчуваеш сябе мінімум Радзівілам».

Ды Капрыа, дарэчы, не адзіны галівудскі акцёр, хто змяніў вобраз. Цімаці Шаламе (вядомы па «Дзюне») і Джэйкаб Элордзі (сыграў галоўную ролю ў «Гразавым перавале») таксама цяпер з вусамі.

Цімаці Шаламе на «Оскары». Фота: Jordan Strauss/Invision/AP
Джэйкаб Элордзі. Фота: Jordan Strauss/Invision/AP

А Педра Паскаль наадварот пагаліўся (некаторыя жартуюць, што гэта яго вусы перакачавалі да Ды Капрыа).

Педра Паскаль. Фота: AP Photo/Gregory Bull

Каментары2

  • Аналитик
    16.03.2026
    Как сказал Дикаприо блондинкам-моделям, раздевайтесь и работайте.
  • Пак
    17.03.2026
    Уладзімір Ільіч Чапаеў.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць