Свет33

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Прызнанне гібелі Ларыджані адбылося прыкладна праз 12 гадзін пасля заявы пра гэта Ізраіля.

Алі Ларыджані, 13 жніўня 2025. Фота: AP Photo / Bilal Hussein

Улады Ірана афіцыйна пацвердзілі гібель сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані. Пра гэта паведамляе агенцтва Fars.

Агенцтва Tasnim удакладняе, што разам з Ларыджані загінуў яго сын, Мартэза, і начальнік аховы.

Раніцай 17 сакавіка з'явілася інфармацыя, што Армія абароны Ізраіля нанесла авіяўдар па канспіратыўнай кватэры ў Іране, цэллю якога стаў сакратар Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані. Разам з ім, як паведамлялася, пры гэтай атацы загінуў камандуючы сіламі «Басідж» Галямрэза Сулеймані. Смерць Сулеймані ўжо таксама афіцыйна пацвердзілі.

Пасля знішчэння аяталы Хаменеі кіраўнік Рады бяспекі Ірана Ларыджані быў фактычна самым уплывовым чалавекам краіны.

Паведамленне агенцтва Таснім пра гібель Алі Ларыджані

Менавіта ён лічыцца рухавіком ядзернай праграмы Ірана, што мела даць у рукі аятолаў інструмент, з дапамогай якога яны маглі б сцерці Ізраіль з карты свету.

На Ларыджані ўскладаюць таксама адказнасць за бесчалавечны расстрэл дэманстрантаў гэтай зімой. Тады толькі па афіцыйных звестках загінула больш за 3000 чалавек, пераважна юнакоў і дзяўчат.

Ліквідацыя Ларыджані паказала, што кіраўніцтва Ірана па-ранейшаму не можа абараніць само сябе. Яна можа стаць імпульсам да пераходу ўлады ў краіне ў рукі менш фанатычных асоб.

Каментары3

  • Интересно
    18.03.2026
    Почему не публикуйте новость о том что Индонезия обнародовала имена причастных к убийству украинца Игоря Комарова на Бали? (Спойлер - почти все местные днепровские украинцы).
  • Mess with the Best - die like the rest.
    18.03.2026
    А што случылась? Можа не трэба было рот на Трампа разяваць?
  • Нунчак
    18.03.2026
    Што за бздура?)) акурат Ларыджані па мясцовых мерках быў “памяркоўны”. А вось прыйдуць у такіх варунках акурат адмарозкі

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць