Свет55

«Еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад беларускіх грамадзян». Прэзідэнт Чэхіі пракаментаваў сустрэчу з Алесем Бяляцкім

Прэзідэнт Чэхіі Петр Павел напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы X уражанні пасля сустрэчы 16 сакавіка з беларускім праваабаронцам і былым палітвязнем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, піша «Вясна». 

Петр Павел і Алесь Бяляцкі

«Меў гонар вітаць праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які несправядліва правёў больш за сем гадоў у беларускай турме.

Мы пагадзіліся, што санкцыі супраць беларускага рэжыму застаюцца дарэчнымі, пакуль ён працягвае змяшчаць у турму сваіх крытыкаў і жорстка падаўляць грамадзянскія свабоды.

Беларусы заслугоўваюць права свабодна і без знешняга ўмяшання вырашаць сваю будучыню. У гэтым кантэксце Алесь Бяляцкі таксама нагадаў, што еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад беларускіх грамадзян — толькі такім чынам беларусы змогуць пераадолець навязаную ім ізаляцыю», — напісаў Петр Павел.

Каментары5

  • Андрусь
    17.03.2026
    І пры гэтым Чэхія застаецца адной з самых закрытых ад беларусаў краінай ЕС, якая свае візы грамадзянам Беларусі не выдае.
  • Федзя
    17.03.2026
    Жора, а перед этим продавали ксаўцам светошумовые гранаты и патроны с резиновыми пулями.
  • лол
    17.03.2026
    Чарговае еўрапейскае "бла-бла-бла". Прыгожыя словы і нічога за імі. Калі пачнуць пускаць прынамсі палітычных, тады і пагаворым

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць