Грамадства1111

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?

Першы інфармацыйны 6 лютага паведаміў, што з 1 красавіка Польшча плануе аднавіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю. «Белсат» запытаўся ў польскай чыгункі, ці праўда гэта.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле Першага інфармацыйнага, «польскія ўлады плануюць далейшае паэтапнае адкрыццё мяжы з Беларуссю. Мясцовыя медыя паведамляюць пра аднаўленне чыгуначнага злучэння паміж краінамі з 1 красавіка, якое адбудзецца неўзабаве».

Якія менавіта польскія медыі пра гэта паведамілі, у матэрыяле не ўдакладняецца. Ніякіх спасылак таксама няма.

Навіна пра аднаўленне чыгуначнага руху 5 лютага з’явілася і ў тэлеграм-канале Infotrans Media Belarus. У ёй больш дэталяў, аднак таксама без спасылак на польскія выданні:

«Чыгуначнае злучэнне паміж Польшчай і Беларуссю могуць адкрыць ужо з 1 красавіка. Пытанне пра адкрыццё пасажырскага чыгуначнага злучэння паміж Беларуссю і Польшчай насамрэч прапрацоўваецца. Тэма актыўна абмяркоўваецца апошнім часам. Яна падымалася на пасяджэнні гарадской рады Белая Падляская, а ў памежны Тарэспаль нядаўна прыязджала дэлегацыя Беларускай чыгункі. Бакі абмяркоўваюць магчымасць аднаўлення пасажырскага чыгуначнага руху ўжо з 1 красавіка».

Польская чыгунка (PKP Polskie Linie Kolejowe S.A) у адказ на запыт «Белсату» зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

«У Польскія чыгуначныя лініі не паступала ніводнага звароту ці запыту з боку перавознікаў. У звязку з гэтым аднаўленне чыгуначнага злучэння з Беларуссю з 1 красавіка не плануецца», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Польскай чыгункі.

Пасажырскі чыгуначны рух паміж Польшчай і Беларуссю спыніўся ў сакавіку 2020 года. Спачатку гэта было выклікана пандэміяй каранавіруса. Пазней рух так і не аднавіўся праз санкцыі.

Каментары11

  • Мерлин
    07.02.2026
    бред, поляки ограничивают объем перевозок и ужесточают таким образом контроль. Поезд, как автобус не развернешь. Так что не религия здесь причина, а чтобы вас, усатой гэбни, меньше пропускать в ЕС.
  • Гражданин РБ
    07.02.2026
    Мерлин, гэбня, прикорытные бизнесмены, чиновники и прочие и так проедут. А вот простые люди как сидели за железным занавесом, так и будут сидеть и смотреть в телике про плохую жизнь на западе.
  • Гражданин РБ
    07.02.2026
    Литовские и польские политики не понимают, что открыв границу с РБ для свободного перемещения беларусов они нанесут жэстачайшы удар по беларускому режиму и его пропаганде.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць