Свет33

Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна

Экс-чыноўніку Расрэестру Барысу Авакяну пецярбургскі суд павінен быў учора абраць меру стрымання. Мужчына папрасіў канваіраў выйсці пакурыць і збег. Як грамадзянін Арменіі ён схаваўся ў консульстве Арменіі ў Пецярбургу. Туды паліцыя не можа трапіць. 

43‑гадовы Авакян быў адным з фігурантаў справы аб ухіленні ад выплаты мытных збораў на суму больш за 4,2 млрд руб (каля 50 млн даляраў). Ён займаў пасады кіраўніка мытнага брокера гандлёвага порта «Санкт-Пецярбург» і намесніка кіраўніка ўпраўлення Расрэестру па Санкт-Пецярбургу. 

У жніўні гэтага года ён заключыў кантракт на ўдзел у «СВА», але пазней кантракт скасаваў, і справа супраць яго аднавілася.

Учора пецярбургскі суд павінен быў абраць яму меру стрымання. Экс-чыноўнік папрасіў канваіраў выйсці пакурыць, але збег, схаваўшыся ў консульстве Арменіі ў Пецярбургу. Сілавікі не маглі зайсці ў памяшканне ў сувязі з тым, што гэта тэрыторыя іншай краіны.

Сёння SHOT паведаміў, што ратавання не адбылося. Паводле канала, Авакян замкнуўся ў прыбіральні консульства, дзе і скончыў жыццё самагубствам. Супрацоўнікі МНС, якія адкрывалі дзверы, знайшлі яго цела без прыкмет жыцця, піша канал.

Каментары3

  • Права
    24.09.2025
    Лепш зрабіў бы гэта у зале суда.
  • Жвір
    24.09.2025
    Калі б ён сапраўды самастойна прыняў рашэньне скончыць жыцьцё самагубствам - ён не скасаваў бы кантракт на "сва"... А ён яго скасаваў, і ўцякаў. А навошта ўцякаюць ? У гэтым выпадку, каб выратавацца... Выратавацца, каб учыніць самагубства ? НОНСЭНС !

    Тут армяне элегантна прыбралі праблему...
  • Найшоў дзе хавацца
    24.09.2025
    У расеі шмат людзей выходзяць з вокан, сканчываюць жыцце самагубствам, вялікія грошы, крымінал, разборкі, назад у 90-ыя

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць