Тэнісістка Арына Сабаленка з нядаўняга часу стала тварам брэнду «Гучы». На вечарыне ў Маямі яна з'явілася ў модным цяпер футры тыгровай афарбоўкі з шырокімі акцэнтнымі плячыма ад гэтага брэнда. Кошт футра ацэньваецца ў 48 тысяч даляраў.

Фота тут і далей: інстаграм Сабаленка
На тэнісістцы таксама былі чорныя калготкі з лагатыпам Gucci, з аксесуараў — чорная сумка на ланцужку ад таго ж брэнду.

«Адзіны прыдатны ўбор для маёй першай ночы ў Маямі», — напісала спартсменка.
Сабаленка нарадзілася ў Год тыгра, таму гэтая жывёла мае для яе сімвалічнае значэнне. У тэнісісткі ёсць татуіроўка з выявай тыгра на левым перадплеччы.
У Маямі спарсменка прыляцела, каб выступіць там на адкрытым чэмпіянаце. Яна захоўвае званне першай ракеткі свету.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Вас обманулі это не мексіканскій тушкан ..это шанхайскій барс