Грамадства55

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных

На свабоду чарговы раз выходзіць вялікая група беларускіх палітзняволеных, і пасля гадоў турмы гэтым людзям давядзецца пачынаць жыццё ў чужой краіне амаль з нуля. Таму фонд салідарнасці «Байсол» ужо традыцыйна адкрывае экстранны збор дапамогі для ўсіх палітзняволеных, вызваленых 19 сакавіка.

Мэта збору — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму вызваленаму ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго пачнуцца выплаты.

Калі атрымаецца сабраць больш, можна будзе падтрымаць людзей яшчэ больш — пакрыць дадатковыя выдаткі, лячэнне і аднаўленне дакументаў. Усе грошы, сабраныя звыш названай сумы, будуць падзеленыя паміж вызваленымі пароўну.

Вядома, гэтая дапамога не вырашыць усіх праблем. Але яна дасць самае важнае — магчымасць выдыхнуць і зрабіць першыя крокі да новага жыцця пасля турмы.

Чытайце падрабязней пра тое, як будзе працаваць экстранны збор і выплачвацца дапамога. 

Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Падтрымаць збор можна па спасылцы.

Каментары5

  • Rada
    19.03.2026
    Жора, таму што грошы вылучаюцца мэтава. І ніводны ні фонд, ні краіна, ні ЕС не даюць грошы на мэту "адкласці на экстранныя патрэбы". Ну і з 300 мільёнаў вы пагарачыліся. Мільён на культуру - ужо навіна ва ўсіх СМІ
  • Жора
    19.03.2026
    Rada, нічога не пагарачыўся:
    1) пагугліце "EU support for people of Belarus reaches €200 million". Гэта толькі дапамога Еўропы, а ёсць(была) яшчэ і амерыканская, каторая склала прыблізна столькі ж.
    2) на той спасылцы, каторую вы адшукаеце, першай і асноўнай мэтай дапамогі будзе "assist victims of repression". Гэта афіцыйны сайт Еўракамісіі.
    Пасля гэтага можаце колькі хочаце даказваць, што даюць на іншыя мэты і што грошай няма. Але грошы - ёсць, выдзелены. На ахвяр рэпрэсій, першай мэтай.
  • Rada
    20.03.2026
    Жора, Не паленавалася пашукаць сайт.

    1) 200 за 5 гадоў не на рэпрэсаваных, а на ўсю грамадзянскую супольнасць у шырокім сэнсе. Пытанне з зорачкай: колькі з гэтых грошай засталіся ў фондах і арганізацыях уласна ЕС, якія займаюцца субгрантынгам або працуюць з мігрантамі?

    2) На той старонцы , якую я адшукала, Today's funding of 30 million euros will strengthen support for victims of repression, independent journalists, and initiatives pursuing accountability for the crimes committed by Lukashenka's regime. То бок тут яшчэ незалежныя смі і ўся праваабарона.

    3) support for victims of repression, independent journalists, and initiatives pursuing accountability for the crimes vs "адкласці на экстранныя патрэбы" - нібы ёсць розніца, не?

    4) Асноўная маніпуляцыя пра вылучаныя грошы, нібы вулучаецца нейкая сума, якую можна проста ўзяць і раздаць патрабуючым. А так ніколі, ніколі не бывае. Вылучаюцца грошы не непасрэдна ў рукі victims of repression, а на дейнасць, якая "support for victims of repression". А дзейнасць можа быць рознай: ад псіхолага, які кансультуе пры шэлтары чырвонага крыжа, які лекцыі для мігрантаў ладзіць.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць