Пры гэтым Орбан адкрыта заяўляе, што цяперашні курс ЕС у плане каштоўнасцяў не супадае з венгерскім.

Кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан назваў дзве прычыны, па якіх Венгрыя не выходзіць з Еўрапейскага Саюза.
Першая прычына, паводле яго слоў, заключаецца ў тым, што ў культурным, філасофскім і гістарычным плане Венгрыя заўсёды належала Захаду, піша «Еўрапейская праўда».
«Мы належым да рымска-хрысціянскай традыцыі Еўропы, а не да праваслаўнай і не да мусульманскай, якая распаўсюджаная на поўдні. Таму для венграў прыналежнасць да Еўрапейскага Саюза — гэта, прынамсі часткова, пытанне цывілізацыі, да якой ты належыш», — сказаў ён.
Другі падыход, растлумачыў Орбан, больш прагматычны і звязаны з эканомікай.
«Ведаеце, гэта краіна з насельніцтвам 10 мільёнаў. Мы страцілі свае тэрыторыі ў выніку Першай сусветнай вайны. У нас няма крыніц энергіі, няма сыравіны. Таму нас прысудзілі да смерці. Але мы выжылі. Такім чынам, нам патрэбная рабочая сіла, прадукты, створаныя гэтай рабочай сілай, нам патрэбныя рынкі. А Еўрапейскі Саюз азначае рынак», — заявіў Орбан.
Ён сказаў, што Еўрапейскі Саюз не з’яўляецца каштоўнасцю для Венгрыі, таму што «напрамак, у якім рухаецца Еўрапейскі Саюз у плане каштоўнасцей, не мае нічога агульнага з каштоўнасцямі, якія мы вызнаём».
Летась Орбан заяўляў, што яго краіна не мае намеру выходзіць з Еўрапейскага Саюза, а хоча «пераўтварыць» аб’яднанне.
-
Пры выбуху ў элітным маскоўскім рэстаране пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў
-
У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка
-
Латвія прапусціла аўтамабілі з нейтральнай паласы, але лёс мяжы з Беларуссю пакуль нявызначаны
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары
Калі такі жорсткі механізм прыняцця ў ЕС, то мусіць быць і механізм прымусовага выключэння з ЕС, калі выбаршчыкі краіны пайшлі шляхам папулізму і адракаюцца ад еўрапейскіх каштоўнасцяў, а краіна сядзіць у ЕС выключна дзеля меркантыльных цікавасцяў карыстання грашыма ды рынкам, які дае ЕС.