Нерухомасць66

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года

Паўтары тысячы «квадратаў», 1751 год пабудовы, выразная архітэктура, афіцыйны статус палаца. І ўсё гэта можа стаць вашым, прычым за вельмі сціплую суму. Калі, канешне, аўкцыён, запланаваны «БУТБ-Уласнасць», раптам не ператворыцца ў гарачае поле бітвы, піша Onliner.by.

Вынікі таргоў па ўнікальным лоце мы даведаемся толькі 11 сакавіка

Калісьці беласнежны будынак, пабудаваны ў стылі барока, размешчаны ў горадзе Дзятлава, на вуліцы Перамогі, 2А. З Мінска да палаца можна дабрацца на машыне за дзве з паловай гадзіны. З Гродна шлях не нашмат карацейшы — дзве гадзіны на аўто.

Палац, за два крокі ад якога працякае рака Дзятлаўка, належаў Радзівілам. Узводзіць яго (на месцы спаленага шведамі драўлянага замка) пачаў Мікалай Фаўстын Радзівіл, а гаспадарыў ужо ў асноўным яго сын — пісьменнік, паэт, гісторык, дзяржаўны дзеяч ВКЛ і нават князь Свяшчэннай Рымскай імперыі Ульрык Крыштаф Радзівіл.

Як бачым, будынак змог пераадолець усе гістарычныя нягоды. Хоць і растраціў ляпніну, а таксама вежачкі па баках. Навакольная тэрыторыя таксама стала прыкметна прасцейшай (кажуць, раней прылеглы парк быў напоўнены альтанкамі, скульптурамі і масткамі).

Цікава, што з 1938 і да 2010 года ў палацы размяшчалася гарадская стаматалогія. Зараз жа ён шукае новыя і вельмі добрыя рукі.

«Сёння палац мае патрэбу ў маштабнай рэстаўрацыі, і без сур'ёзнага інвестара тут не абысціся. Характэрна, што гэты помнік архітэктуры ўжо двойчы паспяхова прадаваўся на аўкцыёне, але новыя ўладальнікі так і не змаглі выканаць узятыя абавязацельствы — у выніку аб'ект вярнуўся ва ўласнасць Дзятлаўскага райвыканкама», — уводзіць у курс справы арганізатар аўкцыёну.

Якія ж абмежаванні і абавязацельствы чакаюць любога, хто задумаецца аб куплі гэтага хараства? Трэба сказаць, немалыя: падпісанне ахоўнага абавязальніцтва, распрацоўка і зацвярджэнне на працягу аднаго года праектнай дакументацыі, увод аб'екта ў эксплуатацыю не пазней за пяць гадоў пасля заключэння здзелкі.

Пры гэтым тэрмін арэнды зямельнага ўчастка прапісаны вялікі — па 28 лістапада 2072 года.

Удакладняецца таксама, што рынкавы кошт аб'екта — 255 000 рублёў (па стане на 28 кастрычніка 2024 года). Але на таргі палац паступіць са стартавай цаной усяго 90 рублёў.

Вясной мінулага года яго ўжо спрабавалі прадаць, але за 148 032 рублі.

Каментары6

  • И не подумаю.
    07.02.2026
    Лохотрон не предлагать. Нет гарантий собственности и независимого суда.
  • Хахаха
    07.02.2026
    Ищут дурака готового вложить деньги, чтоб отнять на финальной стадии восстановления
  • Лохотрон
    07.02.2026
    Поинтересуйтесь судьбой проданного дворца в Подороске, который отобрали у владельца после немалых вложенных средств. И что такое "арэнда зямельнага ўчастка"? А после окончания "аренды" что? В общем, подход несерьезный. Хорошо, что Радзивиллы не видят этого мрака.

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць