Свет44

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта выказаў падтрымку прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану перад будучымі выбарамі і пажадаў яму паўторна пераабрацца на пасаду.

Віктар Орбан і Дональд Трамп. Фота: Krisztian Bocsi / Bloomberg via Getty Images

У сваім паведамленні ў сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп назваў Орбана «моцным і ўплывовым лідарам», які клапоціцца пра развіццё эканомікі, стварэнне працоўных месцаў, барацьбу з незаконнай міграцыяй і падтрымку парадку ў краіне.

Ён таксама адзначыў, што адносіны паміж ЗША і Венгрыяй пры яго адміністрацыі дасягнулі «новых вышынь супрацоўніцтва і ўражвальных вынікаў» і што ён падтрымліваў Орбана ўжо падчас выбараў 2022 года.

Пакуль Трамп не паведаміў, ці наведае Венгрыю да выбараў. Орбан неаднаразова выказваў жаданне бачыць прэзідэнта ЗША ў Будапешце і нават атрымаў ад яго пацверджанне гатоўнасці прыбыць у краіну, але без канкрэтных дат.

Асабіста апошні раз палітыкі сустракаліся на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў канцы студзеня 2026 года.

Каментары4

  • Апазіцыя Вугоршчыны
    06.02.2026
    Дзякуй, До!
  • .
    06.02.2026
    Віктар, на выхад!
  • Немец
    06.02.2026
    Няўжо так усе дрэнна ў Віці? Больш адыезнай падтрымкі цяжка прыдумаць.

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду5

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць