Свет22

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа

Запрашэнне далучыцца да Рады было адрасавана прыкладна 60 краінам. Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пакуль застаецца адзіным сярод лідараў краін ЕС, хто адкрыта пагадзіўся стаць членам у Радзе міру, ініцыяванай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша «Еўрапейская праўда».

Фота: John McDonnell / AP

Афіцыйна пра жаданне далучыцца да ініцыятывы Трампа заявілі Ізраіль, Саудаўская Аравія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Іарданія, Катар, Егіпет, Марока, Пакістан, Інданезія, Косава, Узбекістан, Казахстан, Парагвай, В’етнам, Азербайджан, Арменія.

20 студзеня Аляксандр Лукашэнка першым падпісаў дакумент аб далучэнні краіны да Рады міру на запрашэнне Трампа.

Сярод членаў НАТА пра сваё рашэнне далучыцца абвясцілі толькі Турцыя і Венгрыя. Апошняя з’яўляецца адзінай сярод краін ЕС, якая пагадзілася быць прадстаўленай у Радзе міру.

Такія краіны, як Нарвегія, Данія, Францыя абвясцілі пра сваю адмову быць членамі Рады міру амерыканскага прэзідэнта. Астатнія дзяржавы ЕС або публічна не каментавалі запрашэнне, або заяўлялі, што ім патрабуецца больш часу на разгляд прапановы.

Сярод запрошаных ёсць Украіна і Расія. Яны пакуль не далі адказу. 

Каментары2

  • даешь по трампу!
    22.01.2026
    Вот куда, в какую сторону, это по минимуму, должна идти вся Европа по трампу.
    А по максимуму - в сторону России.
  • Янка
    22.01.2026
    Гэта неціква. Цікава толькі тое, ці дае нехта мільярд?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам11

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам11

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць