Свет22

Роберт Фіца назваў хлуслівай публікацыю, што ён нібыта кепска выказваўся пра псіхалагічны стан Трампа

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што катэгарычна адмаўляе публікацыю партала Politico, у якой сцвярджалася, што ён нібыта назваў псіхалагічны стан прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «шакуючым» і «небяспечным». У Белым доме гэтую інфармацыю таксама назвалі фэйкам.

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

У допісе ў сацсетцы X Фіца напісаў, што Politico нібыта напісала хлусню пра яго ацэнку сустрэчы з Трампам на нефармальным саміце ЕС у Бруселі.

Паводле слоў прэм'ера Славакіі, не было ні сведкаў, ні публічных выказванняў, аднак гэта не перашкодзіла парталу, як ён сцвярджае, распаўсюдзіць хлуслівую інфармацыю.

Славацкі прэм’ер падкрэсліў, што падчас саміту ён не выступаў і не абмяркоўваў свой візіт у ЗША ў нефармальных размовах з іншымі лідарамі. Ён таксама адзначыў, што чакаў адмены паездкі ў Злучаныя Штаты пасля свайго рэзкага выказвання наконт сітуацыі ў Венесуэле. Гэтага, аднак, не адбылося, што, на думку палітыка, толькі павышае значэнне сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам.

Фіца нагадаў, што пасля затрымання венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура амерыканскімі вайскоўцамі 3 студзеня ён жорстка раскрытыкаваў гэтую аперацыю, назваўшы яе нападам і «нафтавай авантурай». Пры гэтым ён падкрэсліваў, што гатовы адстойваць сваю пазіцыю нават коштам пагаршэння адносін з ЗША.

Партал Politico Фіца ахарактарызаваў як варожа настроены, прабрусельскі і ліберальны, які, на яго думку, імкнецца падарваць канструктыўныя сувязі Славакіі з іншымі краінамі. Ён таксама заявіў, што для гэтага выдання суверэнітэт, абарона нацыянальных інтарэсаў і ўласная думка лічацца ледзь не злачынствам.

Раней Politico сцвярджаў, што падчас саміту ЕС 22 студзеня Фіца нібыта расказваў іншым еўрапейскім лідарам пра сваё здзіўленне станам Трампа на сустрэчы ў Фларыдзе. Выданне спасылалася на пяць дыпламатаў, якія заяўлялі, што словы славацкага прэм’ера насілі вельмі негатыўны характар. Пры гэтым ніводная з крыніц не прысутнічала асабіста пры тых размовах.

У Вашынгтоне гэтыя сцвярджэнні рашуча адхілілі. Намесніца прэс-сакратаркі Белага дома Анна Келі назвала матэрыял Politico абсалютна фэйкавай навіной і падкрэсліла, што сустрэча Фіца і Трампа ў Мар-а-Лага 17 студзеня была канструктыўнай і прайшла ў пазітыўнай атмасферы.

Сам партал адзначаў, што словы, прыпісаныя Фіца, выклікалі рэзананс яшчэ і таму, што ён з’яўляецца адным з нямногіх еўрапейскіх лідараў, які адкрыта падтрымлівае Трампа па шэрагу пытанняў і неаднаразова крытыкаваў палітыку Еўрасаюза.

Каментары2

  • ●
    28.01.2026
    " И ещё земляным червяком "
  • Donald J. Trump
    28.01.2026
    ATTABOY! Looking at me, how can anyone even come CLOSE to believing this NONSENSE about my "Psychological State"? i have NO Psychological State! I don't even know what that means, unless it's Minnesota. Thank you for your attention to this matter!

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць