Мінтранс апублікаваў карты-схемы ўчасткаў аўтадарог, дзе ў 2026 годзе запланаваныя дарожныя работы. На іх пазначаныя месцы новага будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага і бягучага рамонту.

У прыватнасці, каля Мінска працягнецца рэканструкцыя дарогі паміж Жодзінам і Барысавам, а таксама аднаго з адцінкаў у бок Маладзечна.
Акрамя таго, рамонтныя работы запланаваныя на адрэзку трасы М3 ад Плешчаніц у напрамку Бягомля.
Каментары