Простыя букеты бэзу пры пэўных абставінах могуць стаць залатымі
У Беларусі за нарваны букет бэзу можна атрымаць штраф, калі кветкі былі сабраныя незаконна — напрыклад, у парках, лясах або на гарадскіх насаджэннях, папярэджвае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Бэз і іншыя кусты ахоўваюцца законам «Аб раслінным свеце». Калі іх пашкодзіць або сарваць без дазволу, гэта разглядаецца як нанясенне шкоды прыродзе.
За такое парушэнне можа пагражаць штраф ад 5 да да 50 базавых велічынь (гэта ад 200 да 2000 рублёў).
Акрамя штрафу, парушальніка таксама могуць абавязаць кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду.
Аднак ёсць важнае выключэнне: калі чалавек сарваў бэз у сваім уласным садзе або на прыватнай тэрыторыі, гэта парушэннем не лічыцца, адпаведна і штраф не накладаецца.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары