На мяжы Літвы з Беларуссю ўчора не зафіксавана нелегальных мігрантаў, у Латвіі — 136 чалавек
На мяжы з Беларуссю за апошнія суткі літоўскія памежнікі не зафіксавалі нелегальных мігрантаў, у суботу паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, піша LRT.

AP Photo Mindaugas Kulbis, File
Латвійскія памежнікі ў пятніцу развярнулі 136 іншаземцаў, а польскія службы ў чацвер таксама не фіксавалі спроб незаконнага перасячэння мяжы.
Сёлета ў Літву не былі дапушчаныя 724 нелегальныя мігранты. Летась было зафіксавана больш за 1,6 тысячы спроб незаконна трапіць у краіну з Беларусі, а пазалетась — 1002 спробы.
Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу, справакаванага Беларуссю ўлетку 2021 года, літоўскія памежнікі не дазволілі незаконна ўехаць у краіну больш як 25 тысячам іншаземцаў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары