«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы
Ён крыху паперажываў з-за скарочанага фармату мерапрыемства.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад журналістамі, прызнаўся, што перажываў з-за скарочанага фармату мерапрыемства, аднак застаўся задаволены вынікам.
«Я перажываў, што вы ўкарацілі яго, і думаў, як атрымаецца. Я вам скажу, што вельмі нават добра. У мяне добрыя ўражанні», — сказаў ён.
«Нават калі б не запрасілі, я б прыехаў на сваю Красную плошчу. У сваю Маскву. Я нарадзіўся, калі Масква была сталіцай. Як паказалі цяперашнія часы, ніхто не зможа нам перашкодзіць святкаванню гэтай Вялікай Перамогі. Гэта наша спадчына. Страціць нельга», — сказаў ён.
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары