Здарэнні22

Мінчанка прадала кватэру і перадала махлярам $63 000

76‑гадовай мінчанцы патэлефанаваў невядомы і пад выглядам замены дамафона выманіў код з SMS-паведамлення. Пенсіянерка прадыктавала лічбы, і з гэтага моманту пачаўся ланцужок падману.

Праз некаторы час з жанчынай звязалася нібыта супрацоўніца банка. Яна папярэдзіла, што ашуканцы аформілі на яе імя крэдыт пад заклад кватэры. Каб абараніць маёмасць, неабходна выканаць указанні супрацоўніка крэдытнага аддзела ДФР.

Яго званок не прымусіў сябе доўга чакаць. Зламыснік пераканаў пацярпелую прадаць нерухомасць — маўляў, гэта неабходна для яе захаванасці. Ён паабяцаў, што пазней дамову анулююць і жыллё вернецца ў яе ўласнасць. Увесь гэты «спектакль» цягнуўся паўтара месяца.

У студзені пенсіянерка ўсё ж прадала кватэру за $63 000. Грошы яна перадала махлярам

Цікава, што на наступны дзень да жанчыны прыйшоў сапраўдны супрацоўнік міліцыі і пацікавіўся, ці не мела яна размовы з махлярамі і ці не перадавала грошы. Аднак запалоханая пенсіянерка ўсё адмаўляла.

Пасля яна паведаміла пра візіт участковага псеўдаправаахоўніку і атрымала выразныя інструкцыі: нікому нічога не расказваць і выдаліць усе паведамленні.

Падман раскрыўся, калі праз некаторы час пацярпелая размаўляла з сястрой і абмовілася пра «спецаперацыю». Тады занепакоеная сваячка паведаміла пра здарэнне сыну жанчыны. Ён звярнуўся ў міліцыю.

Каментары2

  • Чамоданова
    28.01.2026
    Пока Коля из дроздов не вынесет папину заначку, сотни тысяч "защитников закона" жопу со стула не поднимут. Они там пенсию ждут .
  • Ёсік
    28.01.2026
    Няўжо не было нікога побач, калі гэтае га.но адбывалася? Няўжо не хапіла розуму патэлефанаваць у той банк, той дфр, той мус? Размаўляла б па-беларуску, не здарылася б гэтай недарэчнасьці.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць