Грамадства11

У Клічаўскім раёне браканьеры злавілі больш за тысячу рыбін

18 студзеня падчас рэйду інспектары Бабруйскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі аўтамабіль з трыма мужчынамі каля вёскі Заполле. У багажніку знаходзіўся палімерны мяшок з рыбай: 501 шчупак і 467 краснапёрак, агульнай масай 39,7 кілаграма, паведамляе выданне Komkur.

Фота: Бабруйская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Праверка паказала, што двое з затрыманых выкарыстоўвалі забаронены падсачок (калі дыяметр круга большы за 0,6 м або ячэйкі меншыя за 10 мм), і незаконна лавілі рыбу на меліярацыйным канале, злучаным з ракой Ольса. Але нават пры законным рыштунку дазваляецца браць толькі па 5 кг на чалавека. Страты прыродзе налічылі на 43 290 рублёў.

Супраць фігурантаў распачалі крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы ў асабліва буйным памеры). Санкцыі прадугледжваюць абмежаванне свабоды да 5 гадоў або пазбаўленне свабоды да 6 гадоў са штрафам.

Каментары1

  • Filipp
    28.01.2026
    Прам тэрарысты

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа83

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць