Надвор'е33

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж

Ледзяны дождж і рэзкія перапады тэмператур прынёс у Беларусь цыклон «Леоні». Паводле прагнозаў сіноптыкаў, найбольш непагадзь закране паўднёва-заходнія і цэнтральныя рэгіёны краіны. У сувязі з небяспечнымі ўмовамі Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень пагрозы, паведамляе тэлеканал СТБ.

Здымак ілюстрацыйны

Тэмпература вагаецца ад -7 да +2 градусаў, што спрыяе ўтварэнню галалёду. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі, выконваць хуткасны рэжым і ўлічваць складаную дарожную абстаноўку.

Паводле слоў прадстаўнікоў ДАІ, ужо да вечара на дарогах з’явіцца галалёд, а месцамі — галалёдзіца. На поўначы краіны рух ускладніць снегавы накат.

Кіроўцам раяць пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, трымаць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, рухацца з агульнай хуткасцю патоку і ўключаць блізкае святло фараў. Пешаходам варта карыстацца святлоадбівальнымі элементамі і пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах, пераканаўшыся ў бяспецы.

Наступствы непагадзі ўжо адчулі жыхары Брэста. Пасля адлігі з плюсавай тэмпературай пайшоў дождж, і ўсяго за гадзіну тратуары пакрыліся лёдам. Камунальныя службы аператыўна пачалі апрацоўку дарог пясчана-салянай сумессю і прыбіранне снегу ўздоўж вуліц. Да работ прыцягнулі больш за 70 адзінак тэхнікі. У горадзе ўстаноўлена звыш 1200 скрынак з пяском для апрацоўкі тратуараў.

Ратавальнікі нагадваюць, што галалёд нясе шэраг рызык: магчымыя пашкоджанні або абрывы ліній сувязі і электраперадач, ускладненне руху транспарту, рост колькасці ДТЗ і траўматызму сярод насельніцтва. У такіх умовах важна захоўваць асаблівую асцярожнасць.

Каментары3

  • Аёй, упаду...
    26.01.2026
    А чым адрозніваецца галалёд ад галалёдзіцы?
  • Беларус
    27.01.2026
    Аёй, упаду..., Насамрэч паняцці блізкія, але розніца паміж імі ёсць.

    Галалёд - гэта пласт шчыльнага лёду, які нарастае на ЛЮБЫХ ПАВЕРХНЯХ (землі, дрэвах, правадах) у выніку ападкаў.

    Галалёдзіца — гэта лёд, які ўтварыўся толькі НА ПАВЕРХНІ ЗЯМЛІ (дарогах, тратуарах). То-бок слізкая дарога.
  • Iмя
    27.01.2026
    Аёй, упаду..., в ChatGPT забанили?

    Галалёд і галалёдзіца — падобныя словы, але гэта розныя з’явы.

    ❄️ Галалёд
    Гэта суцэльны слой лёду, які ўтвараецца, калі:
    ідзе дождж або імжа пры марозе,
    кроплі адразу замярзаюць на паверхнях.

    📌 Дзе бывае: дрэвы, драты, дамы, дарогі.
    📌 Вынік: усё пакрыта гладкім, шкляным лёдам — можа ламаць галіны і драты.

    ❄️ Галалёдзіца
    Гэта слізкасць на дарогах і тратуарах, якая ўзнікае, калі:
    падтаяў снег або вада,
    а потым рэзка падмарозіла.

    📌 Дзе бывае: толькі на зямлі (дарогі, ходнікі).
    📌 Вынік: вельмі слізка, але без суцэльнага ледзянога «панцыра» на ўсім вакол.

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»28

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе7

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?2

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

Смаленчукі прыгадваюць свае адметныя слоўцы. У іх рускай мове куды больш беларускага, чым у рускай мове ў Беларусі5

Падстаўныя спатканні і аблавы: як у Беларусі цкавалі ЛГБТ у 2025 годзе3

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»28

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць