Здароўе2222

Беларуская фітнэс-трэнерка два гады пакутавала ад невядомай хваробы. Здаецца, яна знайшла адказ — але ад яго не лягчэй

Да лета 2023‑га Валянціна Вотчык вяла актыўны лад жыцця і працавала фітнэс-трэнеркай. А потым дзяўчына цяжка захварэла. «Ператварылася ў гародніну», — апісвала яна свой стан. Цяпер беларуска шукае спосабы пераадолець хваробу — але рэальнасць прыводзіць у адчай.

Раней Валянціна была фітнэс-трэнеркай. Фота: tina_otchik / Instagram

Хвароба пачалася, калі Валянціна жыла на Балі. Першыя сімптомы — слабасць, галаўны боль, дыскамфорт у паясніцы, закладзены нос і паценне па начах. За наступныя паўгода болі ў спіне і праблемы з носам пагоршыліся. 

Валянціна шукала ў Інданезіі дактароў, якія б ёй дапамаглі, але безвынікова. За наступны год яна прайшла багата абследаванняў у Беларусі і іншых краінах, піла шмат лекаў і нават хадзіла да экстрасэнсаў, але нічога не дапамагала. Да ранейшых сімптомаў дадаліся шмат іншых, у тым ліку моцныя болі ва ўсім целе.

Дзяўчына падазравала, што мае нейкую паразітарную інфекцыю ці праблемы з пазваночнікам. Але ў сярэдзіне 2025‑га даведалася, што справа, верагодна, не ў іх.

Валянціна да хваробы. Фота: Фота: tina_otchik / Instagram

Валянціна паляцела ў Індыю, каб трапіць да тамтэйшых інфекцыяністаў — маўляў, калі яны ўсё жыццё працуюць з трапічнымі інфекцыямі, то дапамогуць ёй з яе меркаванай паразітарнай інфекцыяй. Візіт не прынёс вынікаў. 

Але пасля яго беларуска пазнаёмілася з дзяўчынай у падобнай сітуацыі, якая мае аналагічныя сімптомы і якой на той час тры гады не маглі дапамагчы дактары. Яна прапанавала Валянціне паглядзець фільм «Пад маёй скурай» пра людзей, хворых на хранічную хваробу Лайма, і беларуска пазнала ў сімптомах сябе. 

Валянціна здала аналіз, і ў яе знайшлі антыцелы да ўзбуджальніка хваробы Лайма. Дзяўчына ўспомніла, што раней, да пераезду на Балі, любіла бавіць час на прыродзе. Магчыма, тады яе ўкусіў клешч, ад якога яна атрымала барэліі — так называюць бактэрыі, якія выклікаюць хваробу Лайма.

Валянціна з маці. Фота: tina_otchik / Instagram

Цяпер Валянціна лічыць, што ў яе хранічная хвароба Лайма і каінфекцыі, то-бок ад таго самага кляшча дзяўчына атрымала і іншыя мікробы. Пасля таго, як з’явіўся гэты дыягназ, беларуска шукае доктара. Яна запісала відэа з субцітрамі на англійскай мове, дзе папрасіла параіць ёй любога медыка ў любой краіне, гатовага папрацаваць з хранічнай хваробай Лайма.

У сучаснай медыцыне дыскутуюць наконт дыягназу «хранічная хвароба Лайма», бо няма істотных доказаў, што пасля вылечвання вострай формы хваробы ў арганізме застаюцца барэліі. Пры гэтым аналіз на антыцелы можа заставацца станоўчым і нейкі час пасля таго, як пацыент ачуняў, таму ён не даказвае наяўнасць актыўнай інфекцыі проста цяпер. Тое ж самае і з каінфекцыямі — калі аналізы на іх станоўчыя, гэта не заўжды азначае наяўнасць актыўнай інфекцыі.

Медыкі, аднак, прызнаюць, што пасля хваробы Лайма сімптомы могуць захоўвацца гадамі. Але большасць дактароў лічаць, што правільней выдзяляць такі стан у асобны дыягназ — постбарэліёзны сіндром, а не казаць пра хранічную хваробу Лайма.

У наступныя месяцы Валянціна спрабавала лячыцца, але яе стан толькі пагаршаўся. Дзяўчына звязала гэта з тым, што праз наступства адной з каінфекцый працягвала шпігаваць сябе рэчамі, якія нібыта мусілі палегчыць яе стан. Яна прызнаецца ў інстаграме, што прайшла праз розныя схемы антыбіётыкаў, плазмаферэз, прымала зёлкі і лячылася з дапамогай пчол.

Дзяўчына дагэтуль пакутуе ад сутаргаў і моцных боляў, ёй прапісваюць транквілізатары, каб хоць трохі палепшыць яе стан. Яна піша ў сторыс, што ў студзені 2026‑га трапіла ў РНПЦ неўралогіі і неўрахірургіі, дзе па яе справе зладзяць рэспубліканскі кансіліум.

Фота: tina_otchik / Instagram

Але яна не чакае, што па выніках атрымае лячэнне менавіта ад хваробы Лайма:

«Неўролагі тут прыслухаліся да таго, каб паглядзець дакументальны фільм «Пад нашай скурай» […] Зразумела, што супраць сістэмы ніхто не пойдзе. Не ведаю, што будзе на кансіліуме праз пару дзён».

Сілы ў дзяўчыны ўжо заканчваюцца. У яе інстаграме апублікавалі галасавое паведамленне ад яе:

«Ведаеш, мне сёння так моцна дрэнна, што я ўжо, калі шчыра, развітваюся з жыццём. Не ведаю, ці ёсць у гэтым нейкі сэнс».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • был сторонником прививок
    02.02.2026
    Хірург, у меня от 3-ей прививки Пфайзером (первые две были другой мрнк-вакциной и прошли без особых осложнений) на следующую же ночь начался опоясывающий лишай, высыпаний не было, но остальные признаки ( сильные неврологические боли в одной половине тела) были как в опоясывающем лишае. В Швейцарии зафиксировали значительное повышение случаев опоясывающего лишая после прививок.

    Сильные вакцины вынуждают иммунитет работать в основном против ковида, а защита против других болезней в это время снижается.
  • Volha
    02.02.2026
    Американская модель Белла Хадид с 2012 года борется с хронической болезнью Лайма (боррелиозом). В сентябре 2025 года сообщалось о её госпитализации и прохождении интенсивного курса лечения в Германии. https://www.br.de/nachrichten/bayern/model-bella-hadid-wird-in-bad-aibling-behandelt-lyme-borreliose,UxWPBTy
    Сайт клиники https://www.klinik-st-georg.de/lexikon/chronische-borreliose/
    У кого есть инстаграмм или редакция, скиньте ссылку на клинику этой девушке, может и ей там помогут
  • Обоже
    02.02.2026
    Статья - кладезь конспирологии и несуществующих диагнозов, про которые "ў сучаснай медыцыне дыскутуюць" (на самом деле нет). Откройте МКБ и найдите там "хронический боррелиоз". Зато он будет в книге про чистку чакр, на соседней странице с проклятием альдебаранцев.
    Ну и антиваксеры тут как тут, ну как без них.

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік55

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад16

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік55

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць