Грамадства1212

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам

Кансультацыя Лізаветы Гайдукевіч каштуе 25 даляраў.

Лізавета Гайдукевіч. Фота тут і далей з яе інстаграма

Дачцэ дэпутата і старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча цяпер 21 год. Яна скончыла БДУ па спецыяльнасці «Псіхалогія» (медыцынская), цяпер працягвае вучыцца ў магістратуры і піша магістарскую працу, прысвечаную тэме смерці.

У сваім інстаграме дзяўчына распавядае, што дадаткова вучылася арыентаванай на рашэнні кароткатэрміновай тэрапіі, кагнітыўна-паводніцкай тэрапіі і mindfulness. Таксама падкрэслівае, што мае досвед працы ў навуковым аддзеле РНПЦ псіхічнага здароўя.

Лізавета піша: «Для мяне важна, каб кансультацыя была бяспечнай прасторай, дзе можна адкрыта гаварыць і адчуваць падтрымку і прыняцце».

На тэрапію псіхолаг запрашае тых, каму больш за 14 гадоў. Працуе яна анлайн, за 50 хвілін кансультацыі просіць 25 даляраў. Абяцае, што для вырашэння праблемы будзе дастаткова ад трох да дзесяці сустрэч.

Па словах дзяўчыны, да яе часцей за ўсё звяртаюцца з такімі запытамі як трывога, выгаранне, самаацэнка, адносіны, матывацыя, стомленасць, пракрастынацыя.

А ў сваім акаўнце Лізавета тлумачыць, чаму часам людзей пужаюць перамены, нават калі яны іх вельмі хочуць.

Нагадаем: у Алега Гайдукевіча ёсць дзве дачкі. Малодшая Ганна яшчэ вучыцца ў школе. Нядаўна ён расказваў, што малодшая дачка патрабуе ад яго як ад дэпутата дабіцца адмены хатніх заданняў для школьнікаў.

Алег Гайдукевіч з малодшай дачкой Ганнай

Алег быў у шлюбе з Марыяй Гайдукевіч, дачкой Валянціна Шухно, былога старшыні Дзяржаўнага камітэта па каштоўных паперах. Але ў 2022 годзе Гайдукевіч прызнаўся, што развёўся.

Каментары12

  • Але
    02.02.2026
    Для бацькі патрэбы псіхіятр
  • Ёсік
    02.02.2026
    Тату свайму дапамажы, а то змастурбуецца мужык.
  • Дзікпікавіч
    02.02.2026
    Па майму прамокоду зніжка 20%.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць