Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом
Словы мітрапаліта Кірыла зала сустрэла працяглымі апладысментамі.

Старшыня Сінадальнага аддзела Рускай праваслаўнай царквы ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі мітрапаліт Кірыл (Пакроўскі) у панядзелак на канферэнцыі назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, яго папярэдніка Пятра Парашэнку, іншых прэзідэнтаў краіны і кіраўніка офіса Зяленскага Кірыла Буданава «сатаністамі». Паводле слоў Кірыла, для перамогі над імі адной зброі недастаткова — патрэбныя малітва і пост, піша «Агенцтва».
«Што можна зрабіць супраць сатаніста Зяленскага, сатаніста-тэрарыста Буданава, сатаніста Парашэнкі, амаль усіх прэзідэнтаў украінскіх — сатаністаў, пачынаючы з першага, так бы мовіць, прэзідэнта. <…> Колькі там сатаністаў, якіх выхавалі ўніяты, заходнікі, НАТА і гэтак далей, і гэтак далей. Што супраць іх можа зрабіць… так, Зяленскага можна, безумоўна… снарад можа прыляцець. Але да канца гэты сатанізм вынішчыць немагчыма. Таму, акрамя прафесіяналізму воінаў, акрамя зброі, патрэбныя ў тым ліку малітва і пост. У Евангеллі мы чуем словы Хрыста, калі апосталы спыталі: «чаму не маглі мы выгнаць д’ябла з гэтага юнака?» Ён кажа: «гэты род можа быць пераможаны малітвай і постам»», — сказаў мітрапаліт Кірыл на канферэнцыі «Абарона Праваслаўя і Рускага свету — заклад пераўтварэння Расіі» ў Цэнтральным доме Расійскай арміі.
Словы мітрапаліта зал сустрэў працяглымі воплескамі.
Малітва аб перамозе над ворагам — цалкам звычайная з’ява падчас вайны, пракаментаваў «Агенцтву» выказванні мітрапаліта Кірыла рэлігіязнаўца Канстанцін Міхайлаў. «Прэзідэнтаў іншых краін звычайна не называюць сатаністамі, але ідэя, што мы змагаемся са злом, таксама даволі звыклая», — сказаў Міхайлаў.
У якасці прыкладу малітвы аб перамозе над ворагам Міхайлаў прывёў малітву патрыярха Кірыла «аб Святой Русі», якую кіраўнік РПЦ прачытаў 25 верасня 2022 года. У ёй патрыярх прасіў аб дапамозе, але не даваў ацэнак Украіне і яе ўладам.
Падчас навагодняга малебну ў снежні 2025 года патрыярх заклікаў маліцца аб «добрых пераменах ва Украіне».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Благословляйте проклинающих вас.
Убийство, насилие ,воровство,лихоимство, детей делают сиротами, жён вдовами и т.д. - секта РПЦ- "православные атеисты"