Лінія выкарыстоўвалася ў тым ліку для ваеннай лагістыкі расійскай арміі, паведамілі РБК-Украіна крыніцы ва ўкраінскай выведцы.

Ілюстрацыйны здымак
У выніку выбуху адбылося ўзгаранне рухомай часткі грузавога цягніка.

Выява: РБК-Украіна
На месца адразу выехалі спецыяльныя службы Расіі. Вакол месца здарэння не працаваў інтэрнэт, сцвярджае «РБК-Украіна».
Крыніцы ў ГУР паведамілі, што ў выніку выбуху лагістыка і рух па чыгуначных шляхах спынены, што негатыўным чынам паўплывае на пастаўкі арміі Расіі.
ГУР пацвердзіў гэту інфармацыю таксама выданням «Суспільне» і «Бабель».
Каментары