Грамадства99

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала СТБ выказаў прапанову ўвесці ў Беларусі аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак. Такой будзе адна з прапаноў для разгляду камісіі па бяспецы дарожнага руху пры Савеце Міністраў.

Фота ілюстрацыйнае

«Гэта пытанне, можа быць, скарачэння рухомага саставу, які змяшчае мала пасажыраў. І ўвядзенне транспарту, які запатрабуе меншай яго колькасці, менш кіроўцаў, але большай ёмістасці. Дапусцім, маршрутка, якая будзе ісці ў нейкі там далёкі раён Рэспублікі Беларусь, ужо будзе не 17 месцаў, а, напрыклад, ад 25», — прывёў прыклад галоўны ў ДАІ па Беларусі.

Ротчанкаў адзначыў, што маршрутак пры гэтым стане менш, а хадзіць яны могуць радзей.

«Але менш кіроўцаў і бяспека такіх аўтобусаў. Калі яны больш буйнагабарытныя, натуральна, павышаецца і бяспека», — сказаў міліцэйскі чыноўнік. 

Перад гэтым у студыі абмяркоўвалася актуальная ў Беларусі не толькі для сферы пасажырскіх перавозак праблема дэфіцыту кадраў.

Каментары9

  • Ваўкалак
    20.10.2025
    Начальнік ДАІ такі недалёкі, што не разумее, што маршруткі з'явіліся дзякуючы "аўтобусам вялікай умяшчальнасці", ходзячым раз у гадзіну?
  • Так пакистанцы же!
    20.10.2025
    Небольшое культурное разнообразие, в том числе на дорогах, не повредит)
  • Сау́гас Гарадзец
    20.10.2025
    Раней былі ау́тавакзалы у́ гарадскіх пасёлках на Менск, але ж пры Валеце у́сё было скасавана

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу59

Грамадствадапоўнена59

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць