Грамадства99

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі

Літоўская мытня паведаміла, што на тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ застаюцца 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі. Пра гэта 9 снежня расказала намесніца кіраўніка мытні Давіле Краулайдэне, піша LRT.

Скрыншот з відэа Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі

Паводле слоў чыноўніцы, пасля праверкі інфармацыі і прагледжаных запісаў з камер у Літве высветлілася, што менавіта такая колькасць транспартных сродкаў застаецца заблакаванай.

Сярод іх 91 аўтамабіль і 49 прычэпаў належаць асацыяцыі Linava, яшчэ 28 аўтамабіляў і 17 прычэпаў належаць іншым уладальнікам. Некаторыя з машын маюць расійскія нумары.

Паводле слоў прадстаўніцы літоўскай мытні, раней, калі ў асацыяцыю Linava звярталіся з просьбай удакладніць колькасць заблакаваных у Беларусі машын, тая называла прыкладна 500 грузавікоў.

Аднак сама Linava ў публічных заявах сцвярджае, што на беларускім баку засталося нібыта каля 4 тысяч транспартных сродкаў, у тым ліку прыблізна 1,25 тысячы фураў.

У сваю чаргу дарадца прэм’ер-міністра Ігнас Альгірдас Дабравольскас заклікаў перавозчыкаў да сумленнасці і падачы дакладнай інфармацыі, бо гэта магло б значна паскорыць вяртанне тэхнікі ў Літву. Ён падкрэсліў, што ўлады настроеныя не супраць перавозчыкаў, а наадварот, імкнуцца дапамагчы, але для гэтага трэба мець рэальныя даныя, а не лічбы, якія выглядаюць як маніпуляцыя.

Давіде Краулайдэне таксама адзначыла, што ў апошні час у пунктах пропуску на выезд з Літвы ў Беларусь утвараюцца ўсё большыя чэргі: праезду праз Меднікі (з беларускага боку Каменны Лог) чакалі каля 500 фураў, а праз Салечнікі (Беняконі) — каля 300.

Яна дадала, што з Літвы выязджае больш грузавікоў з літоўскімі нумарамі, чым уязджае, але, відаць, частка з іх вяртаецца праз іншыя пункты пропуску.

Тым часам на пасяджэнні Рады бяспекі Аляксандр Лукашэнка сёння запатрабаваў ад Літвы пачаць перамовы без пасярэднікаў і прапанаваў выкупаць у літоўскіх перавозчыкаў прадукцыю, якая можа сапсавацца. Акрамя таго, ён выставіў Літве некалькі патрабаванняў: вярнуць пажарныя машыны, прызначаныя для Зімбабвэ, аднавіць нармальную працу санаторыя ў Друскеніках і вярнуць грошы, укладзеныя ў будаўніцтва порта ў Клайпедзе.

Каментары9

  • Заклік да Світоюса
    09.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • %
    09.12.2025
    Ну то ў чым праблема? Гэта слезы, а не страты
  • ага
    09.12.2025
    танкеры, перевозящие росс. нефть, тоже не под росс. флагом ходят

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць