Грамадства22

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад

У кастрычніку з'явілася інфармацыя, што былы лагер «Кіравец» пад Мінскам прадалі з аўкцыёну амаль за мільён даляраў. Цяпер жа стала вядома, што пакупнік не разлічыў сваіх магчымасцяў і адмовіўся ад пакупкі. Атмасферны дзіцячы «санаторый» на Мінскім моры зноў трапіў на таргі «БУТБ-маёмасць», піша Realt.by.

Знаходзіцца былы лагер «Кіравец» у Мінскім раёне, у лясным масіве побач з вёскай Зялёнае Ждановіцкага сельсавета. Адлегласць ад МКАД — каля 10 кіламетраў. Да пляжаў Мінскага мора — каля 2 кіламетраў.

Скрыншот: Яндэкс-Карты

Гэты дзіцячы лагер пабудавалі яшчэ ў 1960‑х гадах. Раней установа належала Мінскаму станкабудаўнічаму заводу імя Кірава. За час яго працы тут паспела адпачыць не адно пакаленне мінчукоў. Лагер з піянерамі на ўездзе функцыянаваў да пачатку 2000-х, а затым стаў паступова ператварацца ў цалкам занядбанае месца.

Цяпер на тэрыторыі 6,5 гектараў месціцца больш за дзясятак разнастайных пабудоў. У асноўным гэта былыя жылыя карпусы (драўляныя дамкі), а таксама розныя гаспадарчыя пабудовы (медпункт, лазня, бібліятэка) той ці іншай ступені захаванасці.

За апошнія гады аб'ект з дзясяткам дамкоў не раз пераходзіў з рук у рукі. Так, з 2010 года ўчасткам валодала кампанія «Інтэрфінбуд», але з-за бяздзейнасці лагер у яе канфіскавалі.

У 2025‑м «Кіравец» трапіў на таргі і быў паспяхова прададзены за рэкордную суму ў 2,9 мільёна рублёў (каля 980 тысяч даляраў). Як паведамлялі тады ў «БУТБ-Маёмасць», новым уласнікам закінутага лагера стала прыватная кампанія, якая займаецца вырабам і рэалізацыяй мэблі. Але, на жаль, крыху пазней пакупнік адмовіўся ад пакупкі.

Цяпер пусты лагер з разнастайнымі пабудовамі агульнай плошчай каля 1200 квадратаў зноў выстаўлены на электронныя таргі. Пачатковы кошт комплексу складае 44,5 тысячы рублёў (каля 15 тысяч даляраў).

Аўкцыён па продажы лагера пройдзе 24 снежня.

Разам з будынкам новы ўладальнік атрымае ўчастак амаль у 7 гектараў. Яго перададуць у арэнду на 30 гадоў.

Новы ўладальнік абавязаны гарантаваць бяспеку і абмежаванне доступу на аб'ект, падтрымліваць належны санітарна-тэхнічны стан тэрыторыі, правесці рэканструкцыю або знесці старыя пабудовы, увесці новы аб'ект у эксплуатацыю і выкарыстоўваць яго па прызначэнні, якое выбера Мінскі райвыканкам.

Каментары2

  • Эканомікс
    09.12.2025
    А які сэнс укладаць туды свае грошы, калі прызначэньне будзе вырашаць райвыканкам?
  • Хітры Жук
    10.12.2025
    А каму і колькі трэба занасіць, каб выканкам прызначыў прызначэнне?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць