У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі
У аграгарадку Шчорсы Гродзенскай вобласці прадаюць комплекс закінутых гаспадарчых пабудоў, якія калісьці былі часткай знакамітай сядзібы Храптовічаў — аднаго з магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі. Аб’ява з’явілася на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Эксперты ацанілі комплекс у $100 тыс., але пакупнікоў за такую цану не знайшлося. Цяпер аб’ект зноў выстаўлены на таргі, і яго кошт знізіўся да двух базавых велічынь. Зараз гэта 84 рублі, піша Office Life.
Купіць можна ветлячэбніцу, цялятнік, кароўнік, амбар і іншыя збудаванні агульнай плошчай больш за 1,5 тыс. «квадратаў». Пабудовы выкананыя ў характэрным для свайго часу замкавым стылі з цаглянымі фасадамі, вежамі і масіўнымі сценамі, якія нагадваюць абарончыя збудаванні. Прадаўцом выступае Шчорсаўскі сельскі выканаўчы камітэт.
Пераможца аўкцыёну атрымае ў арэнду на 50 гадоў зямельны ўчастак плошчай каля 6,4 га з гісторыка-культурным прызначэннем. Яго можна будзе выкарыстоўваць для жылой, адміністрацыйнай або гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасці, узгодненай з Міністэрствам культуры ў выпадку змянення прызначэння нерухомай маёмасці.
Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 18 снежня. Сам аўкцыён пройдзе ў электронным фармаце 22 снежня на платформе «БУТБ-Маёмасць».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ды паводле закону мы маем наступныя населенныя пункты: хутар, вёска, аграгарадок, горад.
Мястэчка вось нажаль няма.