Грамадства1717

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што чалавек, які запускаў дрон з тэрыторыі Літвы, ужо нібыта ўстаноўлены па запісах камер. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны». Па словах Вальфовіча, Беларусь перадала Літве фота меркаванага аператара беспілотніка.

Аляксандр Вальфовіч

Вальфовіч сцвярджае, што дрон з бел-чырвона-белымі сцяжкамі заляцеў у Беларусь менавіта з Літвы, і называе здарэнне правакацыяй. Ён паведаміў, што па загадзе Лукашэнкі вядзецца падрабязнае расследаванне і што «траекторыя, закладзеная ў «мазгі» гэтага беспілотнага лятальнага апарата, была дакладна ўскрытая». Па словах чыноўніка, беспілотнік пасля Беларусі нібыта павінен быў накіравацца ў Польшчу, што, на яго думку, мела мэтай «сутыкнуць ілбамі абедзве дзяржавы».

Вальфовіч дадаў, што спецслужбы працягваюць пошукі чалавека, які запускаў дрон, а літоўскі бок праінфармаваны пра ход расследавання. Ён заклікаў Літву да супрацоўніцтва і заявіў, што без узаемадзеяння спецслужбаў і іншых сілавікоў урэгуляваць сітуацыю немагчыма.

Далей Вольфавіч перайшоў да абвінавачванняў у бок Літвы, сцвярджаючы, што яе ўлады «перабольшваюць сітуацыю» з залётамі паветраных шароў і не падаюць канкрэтных доказаў.

У Літвы, маўляў, «няма жадання вырашаць канфлікт», бо ён нібыта палітычна выгадны для суседняй краіны.

30 лістапада беларуске МЗС паведаміла, што на тэрыторыю Беларусі нібыта трапіў дрон з Літвы і ўпаў у Гродне. Афіцыйныя структуры назвалі інцыдэнт «прадуманай правакацыяй», а МУС заяўляла, што беспілотнік, маўляў, вёў разведку і адначасова скідаў «экстрэмісцкую сімволіку», то-бок бел-чырвона-белыя сцяжкі.

Літоўскі вытворца Granta Autonomy прызнаў падабенства дрона да сваёй старой мадэлі, але адзначыў, што ён быў перароблены і невядома як трапіў у Беларусь. Міністр абароны Літвы назваў беларускія абвінавачванні фэйкам.

Каментары17

  • Сигизмунд
    09.12.2025
    Науседа лично,кто же еще?!
  • 0102
    09.12.2025
    А чалавека, які забіў Рамана Бандарэнка, значыць да гэтага часу не ведаяце?
  • Цырк
    09.12.2025
    Сигизмунд, А яшчэ Кандратовіч, Румініге, І іншыя

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам5

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць19

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэта была ўжо не першая спроба6

«Цяпер баюся ездзіць там з грашыма». Пад Мінскам вядзецца незвычайны гандаль4

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі1

«Даў знаёмаму тэлефон на 10 хвілін». Як на мінчука яго знаёмы аформіў пяць пазык на вялікую суму7

Пенсіянер з Гомеля паверыў махлярам, прадаў кватэру, набраў пазык і аддаў грошы3

У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW2

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам5

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць