Свет11

Літоўскі вытворца: Дрон з Гродна наш, але ён перароблены і невядома як трапіў у Беларусь

1 снежня беларускія ўлады паведамілі, што напярэдадні ў Гродне ўпаў літоўскі дрон, які праводзіў разведку, а апрача гэтага раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтай гісторыі шмат цьмянасцяў, і сваю ацэнку сітуацыі сярод іншага даў Гедымінас Гуода, дырэктар літоўскай кампаніі Granta Autonomy, якая выпускае дроны, падобныя да таго, што фігуруе на здымках з Гродна, піша Delfi.lt.

Фота: МУС Беларусі

Гедымінас Гуода пацвярджае, што часткі дрона на фатаграфіях сапраўды падобныя да мадэлі Hornet XR, якую выпускае Granta Autonomy. Аднак у той жа час ён сцвярджае, што гэты дрон быў перароблены і невядома, якім чынам трапіў у Беларусь. Улічваючы, што такія дроны пастаўляліся ва Украіну і некаторыя з іх перахоплівала Расія, не выключаецца, што інцыдэнт можа быць правакацыяй.

Акрамя таго, беларускія сцвярджэнні пра нібыта тысячакіламетровы маршрут гэтага дрона яўна недакладныя, бо такая далёкасць перавышае тэхнічныя магчымасці мадэлі.

Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы заяўляе, што беларускія ўлады свядома ствараюць інфармацыйныя гісторыі і кідаюць абвінавачанні, каб дамагчыся палітычнага ціску і прымусіць Захад да перамоваў. Літва ж патрабуе спыніць атакі кантрабанднымі шарамі і вярнуць маёмасць яе перавозчыкаў, якая затрымліваецца ў Беларусі.

Каментары1

  • Небарака з-пад Быдгашчу
    02.12.2025
    Верым толькі Міколе Бугаю і Фраў А. - хай не брэша беліберды гэты недасведчаны Гедымінас!

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць