Ежа44

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца

Хутка святы, і мы ўсё больш звяртаем увагу на паліцы з цытрусавымі. Безумоўнымі фаварытамі з’яўляюцца мандарыны. Праўда, побач з імі ляжаць і клемянціны. Можа падацца, што гэта адзін і той жа фрукт. Аднак гэта не так. Расказваем, у чым розніца.

Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: LookByMedia

Усё пачалося з мандарына. Яго радзіма — Паўднёва-Усходняя Азія, дзе гэтую культуру вырошчваюць ужо больш за 4000 гадоў. А вось гісторыя клемянціна значна карацейшая і бярэ пачатак зусім на іншым кантыненце.

Гэты фрукт з’яўляецца прыродным гібрыдам міжземнаморскага мандарына і салодкага апельсіна. Сваю назву ён атрымаў у гонар французскага місіянера Клемана Радзье. Менавіта ён у канцы XIX стагоддзя знайшоў незвычайнае дрэва ў садзе дзіцячага прытулку ў Алжыры і першым пачаў яго даглядаць. Афіцыйна назву «клемянцін» замацавалі за фруктам толькі ў 1902 годзе.

Знешне адрозніць іх бывае няпроста, але ўважлівы пакупнік заўважыць розніцу.

Клемянціны звычайна маюць больш насычаны цёмна-аранжавы колер і гладкую, глянцавую паверхню. Дзякуючы таму, што яны чысцяцца вельмі лёгка, у англамоўных краінах іх часта прадаюць пад маркіроўкай Easy-peelers («лёгка чысцяцца»).

Яшчэ адзін сакрэт хаваецца ўнутры: калі мякаць мандарына звычайна падзелена на 9 долек, то ў клемянціна іх колькасць вагаецца ад 7 да 14.

Але галоўнае адрозненне ў смаку. Клемянціны як правіла больш сакавітыя і салодкія, у іх менш кіслаты, чым у апельсінаў ці мандарынаў. Апошнія выбіраюць тыя, хто любіць выразны цытрусавы водар з характэрнай кіслінкай.

Акрамя таго, клемянціны палюбіліся пакупнікам за тое, што ў іх амаль не бывае костачак. Гэта не абсалютнае правіла (часам насенне сустракаецца і ў іх), але ў параўнанні са звычайнымі мандарынамі чысціць і есці іх значна прасцей.

Скрыншот відэа: kaho45924499495 / TikTok

Геаграфія паставак у Беларусь даволі шырокая, прычым у розных краін ёсць свая спецыялізацыя. Галоўным пастаўшчыком застаецца Турцыя: адтуль да нас едзе асноўная маса мандарынаў.

Калі ж вы шукаеце менавіта салодкія і сакавітыя клемянціны, звяртайце ўвагу на садавіну з Паўночнай Афрыкі — Марока і Егіпта. А вось з Абхазіі вязуць выключна класічныя мандарыны — тыя самыя, з характэрнай кіслінкай і «пахам дзяцінства».

Як захоўваць

Каб захаваць святочны настрой і свежасць фруктаў даўжэй, трэба памятаць пра правільнае захоўванне. Шчыльная лупіна — гэта натуральная ўпакоўка, і ў клемянцінаў яна крыху таўсцейшая, таму яны высыхаюць павольней.

Аднак абодва віды лепш за ўсё адчуваюць сябе ў прахалодзе — ад 0 да 9 градусаў Цэльсія. Ідэальнае месца для іх — паліца ў халадзільніку або прахалодная кладоўка, дзе яны могуць праляжаць да шасці тыдняў.

Чаму яны такія карысныя?

Гэтыя цытрусавыя ўтрымліваюць удвая больш клятчаткі, чым яблыкі. Акрамя гэтага яны багатыя на вітамін С. Каб атрымаць сутачную норму даросламу чалавеку, дастаткова з'есці ўсяго 3‑4 плады.

Аранжавыя фрукты ўтрымліваюць вітаміны В1, В2 і ніяцын, а таксама карысныя караціноіды, якія важныя для здароўя вачэй і скуры.

І напрыканцы важная парада ад дыетолагаў. Калі чысціце фрукт, не спяшайцеся здымаць белую сетачку з мякаці. Гэты пласт, які навукоўцы называюць альбеда, — сапраўдны скарб.

Менавіта ў ім, акрамя клятчаткі і вітаміну С, утрымліваюцца другасныя раслінныя рэчывы і антыаксіданты. Яны абараняюць клеткі арганізма ад свабодных радыкалаў і запавольваюць працэсы старэння. Таму есці мандарыны і клемянціны разам з «белым» нават карысней.

Каментары4

  • *
    06.12.2025
    У чым роница? Танней за памидор буде пэуна.
  • .
    08.12.2025
    109 лайкаў пад артыкулам за суткі.
  • .
    08.12.2025
    І 158 зараз.
    Гэта быў чыйсьці эксперымент па накрутцы? Ці сапраўды тлумачэнні пра клемянціны значна больш папулярныя за пераказ, як Лосік "ускрываўся"?

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць