Свет33

У Расіі ўпершыню аштрафавалі за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У Расіі прызначаны штраф па першай вядомай справе пра пошук экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суд у Каменск-Уральскім аштрафаваў 20‑гадовага жыхара горада Сяргея Глухіх.

Скрын відэа з пасяджэння

Медбрата з Каменск-Уральскага Сяргея Глухіх аштрафавалі на 3 тысячы расійскіх рублёў (гэта каля 110 беларускіх).

Як вынікае з пратакола, 24 верасня Глухіх ехаў у аўтобусе і загугліў «Азоў». У той жа дзень яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ — яны атрымалі прызнавальныя паказанні Глухіх і доступ да яго тэлефона. Таксама, як вынікае з матэрыялаў справы, у тэлефоне была гісторыя пошуку УНА-УНСО, «Азова» і РДК.

Выданне «Медыязона» адзначае, што паліцэйская, якая складала пратакол, расказала, што пра парушэнне ім паведаміў «невядомы». Пры гэтым у справе ёсць ведамасная перапіска, з якой вынікае, што ў МУС звярнулася менавіта ФСБ.

На судзе супрацоўнік ФСБ Антон Замараеў заявіў, што Глухіх «даўно быў у полі зроку» сілавікоў, у дачыненні да яго вялі аператыўную распрацоўку. Адвакат маладога чалавека Сяргей Барсукоў адзначыў, што сілавікі не змаглі даказаць факт таго, што Глухіх спецыяльна шукаў сімволіку забароненых арганізацый — так, ён мог загугліць горад Азоў у Растоўскай вобласці і выпадкова наткнуцца на лагатып украінскага палка.

Каментары3

  • .
    11.12.2025
    Нешта мутнае. Трафік да google зашыфраваны. Калі чалавек сам не палез на сайт "Азова", то даведацца проста пра пошук малюнкаў не маглі.
    З улікам "даўно яго вялі", проста схапілі, а аштрафавалі за тое, што знайшлі ўжо пры аглядзе тэлефона. Як у РБ часта было.
  • Аналитик
    11.12.2025
    .,
    Вы не на то обращаете внимание. Загуглил что-то, и уже экстремист. Это же полный бред. Как будто пропагандисты не гуглят про Украину. А представьте, что кто-то загуглит Служебный роман, а Гугл выдаст ему про Зеленского. По этому зaкону штрафовать можно всех, в том числе Шамана, Киселёва, Путина.
  • .
    11.12.2025
    І гэты аргумент слушны, але я ў першую чаргу разглядаю версію следства і прысуд.
    Дзіўна фармуляваць дапаўненне як асабістую прэтэнзію-абвяржэнне.

    Умоўна, маглі ўжо дадумацца да аўтаматызаванага маніторынгу трафіка сярод падазроных грамадзян (украінцаў, былых удзельнікаў НДА, "хатніх хімікаў", раней затрыманых на пратэстах і г.д.).

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць