Вайна33

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку

Галоўнакамандуючы УСУ адказаў на пытанні СМІ і, сярод іншага, звярнуў увагу на сітуацыю ў Пакроўску. Расійскія вайскоўцы сцвярджаюць, што кантралююць горад, аднак, са слоў Сырскага, з лістапада сітуацыя там змянілася.

Фота: Russian Defense Ministry/Anadolu via Getty Images

«На пэўным этапе, восенню, у Пакроўску ўжо не было нашых войскаў праз абмежаваныя магчымасці. Аднак з 15 лістапада ў выніку нашых наступальных дзеянняў мы змаглі ўзяць пад кантроль каля 13 км тэрыторыі ў межах Пакроўска», — цытуе галоўнакамандуючага УСУ РБК-Украіна.

Паводле слоў Сырскага, асноўныя баі цяпер сканцэнтраваныя ў Пакроўску і Мірнаградзе. Паводле ягоных звестак, расіяне павялічваюць там сваю групоўку да 156 тысяч чалавек, у той час як Украіна нарошчвае групоўку ў межах горада.

Пры гэтым Сырскі падкрэсліў, што ўкраінскія войскі адведзеныя з пазіцый за 5—7 км ад Пакроўска — праз немагчымасць ратацыі і пагрозу жыццю вайскоўцаў. Што тычыцца Мірнаграда, то, паводле слоў галоўнакамандуючага УСУ, горад не знаходзіцца ў акружэнні, хоць расіяне да гэтага імкнуцца. Украінская лагістыка, з ягоных слоў, складаная, але працуе.

Каментуючы сітуацыю на фронце, Сырскі сказаў, што лінія актыўнага фронту цяпер складае 1218 кіламетраў, у той час як літаральна месяц таму працягласць лініі актыўных баявых дзеянняў складала 1253 кіламетры.

Каментары3

  • Сітуацыя на зямлі
    10.12.2025
    А навошта той карлік с чамаданам пастаянна пагражае? Ну захапі ты ўжо ўсю Данецкую вобласць і скончы вайну. 12 гадоў валтузней займаецца, імпатэнт сівы
  • Штаб-сердант
    10.12.2025
    Верю вам,дорогой мой генерал! Все мы как один встаём на защиту нашей родины,готовы головы сложить! Уряяяяя! Слава! (троекратно)
  • Вот какой комментарий здесь нужен
    10.12.2025
    Слава Украине!

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу2

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве абрабавалі і спрабавалі скрасці беларуса, калі ён клаў грошы на рахунак21

У Мазыры проста пекла. Там ужо +35°C

У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17

У Беларусі ўжо +30°С

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу2

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць