Каханне і сэкс2626

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі

Папулярны партал Pornhub апублікаваў статыстыку наконт таго, якое порна глядзелі ў розных краінах свету ў 2025 годзе. У Беларусі найбольшай папулярнасцю карысталася відэа з анальным сэксам.

Фота: «Наша Ніва»

Лідарам у сусветным рэйтынгу стала катэгорыя «Лесбіянкі» (Lesbian). У параўнанні з мінулым годам яна паднялася адразу на тры пазіцыі. А вось леташні фаварыт — відэа з «мілфамі» (жанчынамі 33—44 гадоў) — апусціўся на трэцяе месца.

На другім месцы па папулярнасці размясціліся ролікі з трансгендарамі.

У пяцёрку таксама ўвайшлі «анальны сэкс» (4‑е месца) і «сталыя» (Mature — жанчыны 45—59 гадоў). Апошняя катэгорыя захавала сваю пазіцыю з мінулага года.

Самыя папулярныя порнажанры ў свеце ў 2025 годзе. Крыніца: Pornhub

Акрамя топ-5, назіраўся ўсплёск цікавасці да індыйскага порна (катэгорыя паднялася на 15 радкоў) і катэгорыі «сола дзяўчыны» (+10 пазіцый). Таксама значна выраслі запыты на лацінаамерыканак (Latina, +9), карэянак (Korean, +8) і аральны сэкс (Blowjob, +7).

Хто і колькі глядзіць?

Лідарам па працягласці наведвання сёлета стала Японія: сярэдні час візіту склаў 11 хвілін і 2 секунды (летась Японія была на 8‑м месцы з паказчыкам 9:42).

Сярэдні час прагляду ў свеце склаў 9 хвілін 33 секунды, што на 7 секунд менш, чым год таму. Пры гэтым наведвальніцы сайта праводзілі там у сярэднім на 15 секунд больш, чым мужчыны.

Час, праведзены на сайце за адзін візіт. Крыніца: Pornhub

Мужчынскія і жаночыя густы

Густы мужчын і жанчын традыцыйна адрозніваліся. Мужчыны часцей за ўсё шукалі: японскае порна, мілфаў, сталых і анальны сэкс.

Жанчыны аддавалі перавагу катэгорыям: лесбіянкі, японскае, мілфы і анал. Таксама яны на 155% часцей за мужчын глядзелі катэгорыю «Рэаліці».

Самыя папулярныя порнажанры ў свеце ў 2025 годзе адпаведна полу. Крыніца: Pornhub

А што наконт прыярытэтаў у нашым рэгіёне?

Беларусы перадусім глядзелі відэа з анальным сэксам. У гэтым яны падобныя да латвійцаў. А вось іншыя нашы суседзі — украінцы, літоўцы і палякі — аддалі перавагу пікантным сцэнам з удзелам «мілфаў».

Самых папулярныя порнажанры ў розных краінах ў 2025 годзе. Крыніца: Pornhub

Калі гаварыць пра Расію, то жыхарам гэтай краіны больш падабалася відэа з удзелам трансгендараў.

Аўтары агляду звязваюць глабальны рост папулярнасці гэтай катэгорыі з ростам прыняцця ЛГБТ-супольнасці.

Аднак у выпадку з Расіяй гэта выглядае іранічна: атрымліваецца, што спрацавала вядомае выслоўе «забаронены плод — салодкі». Чым мацней у краіне разгортваюць барацьбу з «ЛГБТ-прапагандай» і за ўмацаванне «традыцыйных каштоўнасцей», тым больш шараговыя грамадзяне шукаюць у сеціве сцэны з «нетрадыцыйнымі» практыкамі сэксу. Дарэчы, летась там у лідарах былі ролікі з практыкай анальнага сэксу.

Каментары26

  • Зигмунд нефрейд
    09.12.2025
    Теперь стало ясно, почему все тут через ж*пу.
  • Шмаравідла
    09.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    09.12.2025
    Это большой русский камингаут.

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць