Грамадства1111

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі

У Еўракамісіі адказалі «Белсату» на пытанне адносна таго, на што пойдуць € 30 млн, выдадзеныя на 2026 год для падтрымання беларускай грамадзянскай супольнасці. Там таксама раскрылі дэталі таго, на што пайшлі раней выдадзеныя сродкі.

Прадстаўніца Еўракамісіі адзначыла, што «пасля фіктыўных выбараў 2020 года ў Беларусі дапамога ЕС была перанакіраваная ад беларускіх дзяржаўных органаў да недзяржаўных суб'ектаў». І новы пакет дапамогі сумай € 30 млн накіраваны на тры ключавыя галіны. Гэта:

  • дапамога ахвярам рэпрэсій у аднаўленні свайго жыцця;
  • павышэнне патэнцыялу свабодных медый і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў супрацьдзеянні маніпуляцыям і дэзынфармацыі з боку рэжыму;
  • прыцягненне да адказнасці за злачынствы, учыненыя беларускімі ўладамі.

«Гэта новае фінансаванне будзе накіравана праз правераных партнёраў-выканаўцаў арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным медыям, праваабаронцам, а таксама праз дзяржавы-чальцы ЕС або міжнародныя арганізацыі, якія валодаюць адпаведным досведам, адукацыйным установам», — гаворыцца ў адказе.

У Еўракамісіі заявілі, што з 2020 году агульная сума падтрымання ЕС дасягнула € 200 млн. Дзякуючы гэтаму ЕС «захаваў магчымасці дэмакратычнай Беларусі, садзейнічаючы пашырэнню правоў і магчымасцяў грамадзянскай супольнасці, абароне правоў чалавека і развіццю чалавечага капіталу Беларусі». Сярод іншага, былі распрацаваныя заканадаўчыя планы (напрыклад, Канстытуцыі, ролі прэзідэнта) для будучай Беларусі, што маюць падрыхтаваць глебу для магчымага дэмакратычнага пераходу. Таксама пры падтрыманні Еўрасаюза быў запушчаны тэлеканал Belarus Tomorrow, развіваліся сувязі паміж людзьмі і пашыралася мабільнасць. Гэтак, праект ArtPower Belarus дазволіў беларускім мастакам і дзеячам культуры захаваць беларускую мову і нацыянальную ідэнтычнасць у еўрапейскай культурнай прасторы. А праект «Адукацыя для беларусаў» выдаў стыпендыі больш як 600 беларусам для навучання ў Еўропе і атрымання важных навыкаў для сучаснай эканомікі.

Каментары11

  • Меркаванне
    10.12.2025
    Навошта беларусам распрацоўваць новую Канстытуцыю калі ў іх ёсць нармальная Канстытуцыя ўзору 1994 года? Проста пілаванне бабла!
  • 0101
    10.12.2025
    Гэтая інфармацыя ні разу не задаволіць “секту Пятрухіна “ і падобных. Кожны дзень мы будзем чуць : “ Дзе народныя грошы”?
  • 1012
    10.12.2025
    2 последних пункта-это легальный "распил", притом с участием структур и граждан евросоюза, которые будут администрировать программы либо будут соисполнителями,то есть деньги так и останутся в ЕС

    А что касается пункта "помощь жертвам репрессий в восстановлении своей жизни", то вчера мне попалась статистика: помогли где-то 10-11 тыс. человек

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo9

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу38

Грамадствадапоўнена38

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць