У адным з раёнаў Мінска 9 снежня здарылася паводка — прычынай стаў прарыў водаправоднай трубы на вуліцы Чарвякова каля дома №7.

Скрыншот з відэа
У «Мінскводаканале» паведамілі, што з-за аварыі ў прылеглым квартале знізіўся ціск вады. Праблемы назіраліся ў межах вуліц Нававіленскай, Чарвякова, Максіма Багдановіча, Някрасава, Арлоўскай і Шаўчэнкі.
Камунальныя службы запэўнілі, што аварыйныя брыгады ўжо ў экстранным парадку пачалі рамонтныя работы.
З відэазапісаў бачна, што вадой затапіла часткі прыватных падворкаў, праезную частку і двор шматпавярховага дома. Пад вадой апынуліся і аўтамабілі.
Каментары