Грамадства55

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку

У лістападзе беларусы горача абмяркоўвалі сумы ў жыроўках. Рэч у тым, што з кастрычніка па-новаму лічаць плату за некаторыя камунальныя паслугі для грамадзян, не занятых у эканоміцы. Пытанні выклікалі і лічбы, і ў некаторых выпадках логіка разлікаў. Напярэдадні прыходу новых жыровак Office Life звярнуўся ў Міністэрства ЖКГ па тлумачэнні спрэчных момантаў.

Як «дармаеды» плацілі за кватэру раней?

Да 1 кастрычніка 2025 года не занятыя ў эканоміцы беларусы аплачвалі «камуналку» паводле поўных тарыфаў, калі былі зарэгістраваныя ў сваёй кватэры. Пры гэтым эканамічна абгрунтаваныя тарыфы выкарыстоўваліся толькі да іх долі— астатнія, хто жыў у кватэры, плацілі звычайную «камуналку».

У першую чаргу гаворка ідзе пра ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Хто і калі павінен цяпер плаціць паводле поўных тарыфаў?

— Плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, уключанымі ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, і (або) спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія выехалі за межы Беларусі, плата (…) уносіцца паводле тарыфаў, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх выкананне, — тлумачаць у Міністэрстве ЖКГ.

Да плацельшчыкаў, напрыклад, адносяць уласніка, наймальніка, арандатара, лізінгаатрымальніка, дольшчыка.

А калі кватэра належыць «дармаеду», але з ім жывуць тыя, хто працуе

— Камунальныя паслугі падлягаюць аплаце паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў, калі ўласнік жылога памяшкання (адзін з суўласнікаў паводле звестак са сведчання пра дзяржаўную рэгістрацыю правоў на жылое памяшканне) уключаны ў спісы незанятых — у межах усяго аб’ёму спажытай паслугі, — звяртаюць увагу ў Міністэрстве ЖКГ.

То бок тыя, хто працуе і жыве ў кватэры, якая належыць «дармаеду», фактычна плацяць за ЖКП паводле поўных тарыфаў.

Ці будзе поўная «камуналка», калі «дармаед» проста зарэгістраваны ў кватэры?

— Плацельшчык жыллёва-камунальных паслуг — гэта спажывец ЖКП, які з’яўляецца ўласнікам жылога памяшкання (долі ў праве агульнай уласнасці) або наймальнікам жылога памяшкання, — падкрэсліваюць у Міністэрстве ЖКГ.

То бок калі кватэра не належыць «дармаеду», а ён толькі зарэгістраваны ў ёй, то «камуналку» павінны налічваць паводле старых правіл, паколькі ў гэтым выпадку беспрацоўны не з’яўляецца плацельшчыкам ЖКП.

А калі ў незанятага ў эканоміцы ўласніка некалькі кватэр

Норма аб аплаце ЖКП паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў распаўсюджваецца на ўсе кватэры, якія знаходзяцца ва ўласнасці «дармаеда». Факт яго рэгістрацыі або пражывання ў якой-небудзь з кватэр значэння не мае.

Што рабіць, калі здалі кватэру «дармаеду»?

У базу не занятых у эканоміцы могуць трапіць тыя, хто працуе дыстанцыйна на замежныя кампаніі або ездзіць на вахтавыя работы.

У Міністэрстве ЖКГ звяртаюць увагу: калі «жылое памяшканне прыватнага жылфонду здаецца паводле дамовы найму і абавязак па ўнясенні платы за ЖКП вызначаны дагаворам і ўскладзены на наймальніка», то ў выпадку, калі такі наймальнік трапляе ў спісы незанятых, сумы ў жыроўцы палічаць паводле поўных тарыфаў. Нават калі ўласнік кватэры ў гэтых спісах не значыцца.

Што рабіць? Прапісаць у дамове найму пункт аб тым, што ў наймальніка няма абавязку аплачваць «камуналку».

Каментары5

  • Hund
    10.12.2025
    Збіраем рахункі ў тэчкі. Калісьці людзі атрымаюць кампенсацыю за гэты фінансавы і маральны тэрор банды Лукашэнкі.
  • имя
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • creck_55
    10.12.2025
    Правильно! Мало! Надо ещё налоги на: кусты, деревья, кур, свиней, коров, бездетность и т.д(а то за МКАДом притихли, думают пронесёт...). Всё как было при СССРе!!! :-D:-D :-D

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны21

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць15

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай30

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны21

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць