Міністэрства транспарту і камунікацый прыняло рашэнне аптымізаваць рух аўтобусаў праз мяжу Беларусі з Польшчай. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў.
Асацыяцыя атрымала ліст ад Міністэрства транспарту ад 27 лістапада, якім вызначаны новы парадак праезду праз мяжу аўтобусаў, што выконваюць пасажырскія перавозкі ў рэгулярным злучэнні.
Згодна з ім, да 15 снежня перавозчыкі, якія маюць дазволы на праезд праз пункты пропуску «Брузгі» і «Бераставіца», могуць ездзіць праз пункты пропуску «Брэст» і «Бераставіца».
З 16 снежня ўладальнікі дазволаў на праезд праз «Брузгі» і «Бераставіцу» змогуць ездзіць толькі праз «Бераставіцу».
Каментары
Это радует, не будет десятков пустых автобусов в Бресте в "ожидании" и "подсадки" с мздой для водителей автобусов за "услугу"... Ещё бы Брузги открыли для автобусов...