З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм
У тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу».
Уночы 2 снежня памежнікі знялі з цягніка беларуску з маленькім дзіцём, якія ехалі з Калінінграда ў бок Мінска. У тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу», піша «Вясна».
Тэлефон у яе канфіскавалі, не дазволілі нават звязацца з роднымі і папярэдзіць аб тым, што адбываецца, і аб магчымым затрыманні.
Дзіцяці той пасажыркі было на выгляд каля пяці гадоў, у іх былі дзве валізкі.
Пазней «Астравецкая праўда» пацвердзіла факт затрымання.
Каментары