Грамадства

Жыхар Лунінца здаваў у арэнду кватэру, якой не існавала

У месенджары 24‑гадовы жыхар Лунінца звязваўся з людзьмі, прапаноўваючы нібыта наяўнае ў яго жыллё ў Мінску для арэнды. Дамовіўшыся з кліентам адносна кошту паслугі, ён даваў інфармацыю пра банкаўскую карту, куды трэба было залічыць аплату.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод кліентаў махляра аказаўся 21‑гадовы мінчук, які аддаў за арэнду жылля больш за 800 рублёў. Іншай ахвярай аферыста стаў 23‑гадовы жыхар Мінска, які перадаў за жыллё больш за 100 рублёў. Цяпер устанаўліваюцца іншыя грамадзяне, пацярпелыя ад гэтай дзейнасці.

Атрыманыя грошы малады чалавек адразу траціў у інтэрнэт-казіно. Падманутым грамадзянам ён паведамляў выдуманую прычыну, па якой кватэра не можа быць здадзена ў названы тэрмін, абяцаў вярнуць грошы, але не рабіў гэтага.

Раней гэты чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобныя дзеянні. Супраць яго заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць