У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары
Намесніца старшыні Лёзненскага райвыканкама Марына Фалібога-Петухова трапіла ў нязручную сітуацыю, калі звярнулася да жыхароў праз TikTok, заўважыла BGMedia.

Напрыканцы лістапада чыноўніца запісала відэа, у якім запрашала землякоў задаваць ёй любыя пытанні — маўляў, яна адкрытая да дыялогу і хоча пачуць людзей.
Аднак у выніку адбыўся кур’ёз: ніхто не змог нічога напісаць, бо каментары пад відэа былі адключаныя. Некаторы час людзі проста маўчалі і выглядала, нібыта ніхто зусім не зацікаўлены ў зносінах. Толькі пазней высветлілася, што каментары былі заблакаваныя самой чыноўніцай — ці свядома, ці яна проста забылася іх уключыць.
Петухова працуе намесніцай старшыні райвыканкама з мая і адказвае за сацыяльную сферу.
Каментары