Грамадства3333

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў

У 2020 годзе Андрэй Скараход жартаваў з Лукашэнкі і прапаноўваў Маргарыце Ляўчук здымаць смешныя відэа разам. Цяпер жа, імаверна, хвалюецца за цёплае месца на ТНТ, а Маргарыту забаніў за нязручны каментар.

Андрэй Скараход. Скрыншот відэа ТНТ

Беларускі комік Андрэй Скараход, які цяпер працуе на расійскім тэлеканале ТНТ, у інстаграме павіншаваў падпісчыкаў з Днём герояў Расіі.

«У гэты дзень ушаноўваюць Герояў Савецкага Саюза, Герояў Расійскай Федэрацыі і кавалераў ордэна Святога Георгія і ордэна Славы. Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца ў час выпрабаванняў. У кожнай эпосе былі свае героі — людзі, якія мужна абаранялі сваю Айчыну! Сёння віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў, а таксама ўшаноўваем герояў, якія аддалі жыццё ў мінулым за ўсіх нас!» — з пафасам напісаў ён.

Гэты допіс вельмі абурыў беларускую спявачку Маргарыту Ляўчук, якая гуляла з маленькім сынам па парку Харкава — дзе не было святла праз абстрэлы Расіі.

У эмацыйным сторыс Маргарыта расказала, што асабіста пазнаёмілася з Андрэем Скараходам у 2022 годзе ў Кіеве — яшчэ да пачатку вайны.

— А што здарылася, Андруша? Ты ж у 2020 годзе быў за Беларусь, пра Лукашэнку здымаў усякія прыкольчыкі, мне прапаноўваў з табой здымацца. А што цяпер з табой? Паветра атручана ў Расіі?

Маргарыта пакінула Андрэю каментар пад тым допісам: «Слава Украіне і Жыве Беларусь!» — комік, не доўга думаючы, забаніў спявачку. Дый увогуле абмежаваў магчымасць каментаваць віншаванне. Але ж людзі прыйшлі ў каментары пад іншымі відэа гумарыста і пачалі там перадаваць прывітанні ад Маргарыты, а таксама дзяліцца сваімі думкамі наконт пазіцыі Андрэя.

Дарэчы, у 2022 годзе Андрэем Скараходам цікавіліся беларускія сілавікі. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што комік нібыта пакінуў абразлівы каментар пра «жанчыну-патрыётку, якая прыйшла падтрымаць сілавікоў у цяжкія часы». ГУБАЗіК намякаў ураджэнцу Старых Дарог на экстрадыцыю з Расіі ў Беларусь.

Каментары33

  • .
    10.12.2025
    Молодец. Прошел кастинг в новый комедийный сериал про СВО от Галыгина.
  • SK
    10.12.2025
    Дарослы чалавек з нічога мразью не становіцца, відаць ён заўжды быў такім.
  • Гвоздь
    10.12.2025
    Вот он харю отъел

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай2

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

«Уплываць на тых, хто там, мы можам і тут». Дзмітрый Семчанка — пра свой дэбют на «Белсаце» з новым праектам9

Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя41

Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Пакідаем на потым»2

Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа19

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць