Грамадства11

Сын Маргарыты Ляўчук нарэшце атрымаў украінскі пашпарт

Праблемы ў маленькага Максіма ўзніклі праз грамадзянства маці, і ён, хоць народжаны ва ўкраінскім Харкаве ад бацькі-ўкраінца, мусіў чакаць дакумента пяць месяцаў, піша «Еўрарадыё».

Фота: instagram.com/margarita.levchuk.official

«Мой сын нарадзіўся вольным і ў вольнай краіне. Спадзяюся ён калі-небудзь пабачыць на свае вочы, якая сапраўды прыгожая краіна ў ягонай матулі — без дыктатуры, палітзняволеных, рэпрэсій, страху і атручанага рэжымам паветра. А я буду побач трымаць яго за руку», — піша прынагодна Маргарыта Ляўчук.

Нагадаем, што 24 кастрычніка Ляўчук паведаміла пра нараджэнне сына ад украінца Руслана Карнійкі, з якім пазнаёмілася, калі ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам.

Цяпер Маргарыта жыве з малым дзіцем у Харкаве, а яе муж на фронце, служыць у супрацьпаветранай абароне.

Нягледзячы на тое, што Ляўчук нарадзіла ад украінца, які абараняе Радзіму, і вельмі хацела б, па ўласным прызнанні, каб яе сын быў украінцам, украінскія ўлады пэўны час не дазвалялі зарэгістраваць дзіця з-за беларускага пашпарта маці, пра што сама Маргарыта пісала ў сацсетках. Праблему з пасведчаннем аб нараджэнні ўдалося вырашыць толькі праз месяц.

Каментары1

  • Молодцы
    04.12.2025
    Это наш, беларус. Он какие глазюки большие. Кукла.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію60

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць