Грамадства1919

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»

Зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава нідзе не працавала ў Польшчы, але вяла даволі заможны лад жыцца, піша польскае выданне «Rzeczpospolita».

Анжаліка Мельнікава, хоць і не працавала ў Польшчы і не атрымлівала заробку (нават як кіраўнік фонду Belarus Liberty Foundation), у калег стварала ўражанне, што яна — заможны чалавек, піша выданне. 

Як спікерка Каардынацыйнай рады яна нават стварыла ўласны прыз у 10 тысяч еўра для людзей, якія маюць новыя ідэі і хочуць рэалізаваць розныя праекты.

Яна адмовілася нават ад заробку, таму што ў арганізацыі крызісная сітуацыя і няма сродкаў, распавёў выданню намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павал Латушка.

Паводле яго слоў, Мельнікава нават пазычала грошы некаторым беларускім апазіцыянерам у Варшаве і «не патрабавала вяртання».

— Пасля таго, як амерыканцы спынілі фінансавую падтрымку, яна ў студзені за свае грошы прафінансавала пасяджэнне Каардынацыйнай рады, прысвечанае злачынствам рэжыму Лукашэнкі, змагалася за прызнанне Каардынацыйнай рады іншымі краінамі і, выступаючы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, патрабавала не прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з міжнародным правам, — кажа Латушка.

Ён сцвярджае, што дзейнасць жанчыны «не выклікала ніякіх падазрэнняў». 

Адкуль яна ўзяла грошы ў Польшчы? Мельнікава нібыта тлумачыла сваім сябрам, што гэта таму, што яе муж — праграміст, працаваў у Польшчы, добра зарабляў. Між тым, як распавядала Мельнікава, з мужам яна была ў разводзе. 

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Каментары19

  • Давераная крыніца Лявончыка
    17.04.2025
    Ёсць падставы меркаваць, з пэўных сведчанняў, якія не можам пакуль пацьвердзіць, што з Лёндана, з якога яна, магчыма, дакладна вылецела, яна скіравалася ў Дубай. Падключылі экспэртку па рэгіёне Зарэцкую і працуем далей. Рэгіён нетанны, просім падтрымаць данатамі, якія будуць патроеныя нашымі партнёрамі ў гэтай краіне дальняй дугі.
    Сітуацыя там няпростая, як раней пісалі незалежныя СМІ: https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/364407
  • Не маніце
    17.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жэншчына Робин Гуд
    17.04.2025
    У богатых берёт, а бедным даёт

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць