Усяго патроху1515

Што адбываецца на трэш-вечарынах з шэйхамі?

Трагічная гісторыя ўкраінкі Марыі Кавальчук выклікала цікаўнасць да такой з'явы, як Porta Potty Party. Што стаіць за гэтым феноменам і наколькі праўдзівыя падобныя расповеды.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Нядаўна інтэрнэт ускалыхнула гісторыя 20-гадовай украінкі Марыі Кавальчук, якую знайшлі на абочыне дарогі ў Дубаі. У дзяўчыны былі множныя пераломы ног і хрыбетніка, а пасля праведзенай аперацыі яна не можа гаварыць. Цяпер медыкі змагаюцца за яе жыццё.

Апошняе, што вядома аб перамяшчэннях Марыі: яна адправілася на вечарынку ў гатэль. Улічваючы яе біяграфію (Кавальчук займалася эскортам), у СМІ з'явілася інфармацыя, што дзяўчына магла накіроўвацца на так званую Porta Potty Party.

«Porta Potty» — тэрмін, які стаў вірусным у інтэрнэце дзякуючы чуткам і расповедам пра закрытыя мерапрыемствы ў Дубаі, дзе маладыя жанчыны, часта мадэлі і інфлюенсеры з розных краін, нібыта атрымліваюць буйныя сумы за ўдзел ва зневажальных і непрыстойных дзеяннях. Сам тэрмін даслоўна перакладаецца як «пераносны гаршчок».

Першыя згадкі пра падобныя «вечарынкі» пачалі з'яўляцца прыкладна ў 2015 годзе на інтэрнэт-форумах і ў сацсетках. Пазней, асабліва ў 2022 годзе, тэма набыла вірусную папулярнасць на TikTok, Instagram і Twitter, дзе актыўна распаўсюджваліся відэа і гісторыі, звязаныя з гэтым феноменам.

У 2022 годзе выданне VoxNews апублікавала матэрыял, у якім апісала сутнасць таго, што адбываецца на Porta Potty Party.

Згодна з распаўсюджанымі гісторыямі, дзяўчаты прыязджаюць з розных краін — Украіны, Расіі, Усходняй Еўропы, Афрыкі. Часта гэта мадэлі ці жанчыны, якія імкнуцца да раскошнага ладу жыцця. Багатыя мужчыны нібыта плацяць ім дзясяткі тысяч даляраў за ўдзел у дзеяннях сэксуальнага і фізіялагічнага характару.

Сярод апісаных практык — копрафілія і зоафілія, выкарыстанне старонніх прадметаў у якасці сэксуальных стымулятараў. Кошт удзелу, паводле непацверджаных звестак, можа пачынацца ад 30 тысяч даляраў.

Такія фетышы вядомыя ў крайніх формах БДСМ-супольнасцяў, аднак у выпадках, якія апісваюцца, гаворка ідзе аб эксплуатацыі і жорсткім абыходжанні. Нельга таксама сцвярджаць, што гаспадарамі вечарынак з'яўляюцца выключна арабы. Такую «забаву» ў Дубаі можа арганізаваць і заможны еўрапеец.

Многія апавяданні заснаваны на ананімных крыніцах і непацверджаных звестках. Па чутках, дзяўчаты падпісваюць пагадненні аб канфідэнцыяльнасці перад уваходам у гатэль або на яхту, таму адсутнічаюць прамыя доказы. Тым не менш у інтэрнэце працягваюць памнажацца шакавальныя гісторыі і спекуляцыі на гэтую тэму.

Каментары15

  • Будзе вельмі цікавы факт на стале
    24.03.2025
    Калі забілі Рамана Бандарэнку, пад масандру, выехаўшы "у горад" папаляваць на людзей гэта іншае. Ну якія яны сацаяпаты - яны ПРЫ ЎЛАДЗЕ І ГРОШАХ.
  • Цікаўная квір-аквістка
    24.03.2025
    Можа, была Міністарка Ціханоўскай экспертка Зарэцкая расказала б больш інфармацыі? Яна ж зараз заваблівае інвестараў як раз у Саўдаўскай Аравіі і нядаўна неадкладна з'язджала ў Эміраты з Girls Fuck Up Night у Варшаве...
  • .
    24.03.2025
    Справядліва, тое таксама былі трэш-паті ад "эліты".

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць